У некаторых выданнях[4] можна сустрэць памылковае атаясамленне пачатку гісторыі палескага Янава з вёскай Порхаў, уладаннем біскупаў луцкіх. На самай справе Порхавым звалася колішняе мястэчка, а цяпер вёска Янаў Падляскі ў Бяльскім павецеЛюблінскага ваяводстваПольшчы[5]. Найбольш раннія згадкі пра Янаў-Палескі датуюцца XVII стагоддзем[6].
У 1861 расійскія ўлады раскватаравалі ў Янаве казакоў 31-га Данскога палка для задушэння сялянскіх хваляванняў у мястэчку і ваколіцах. У 1884 за 1 км ад Янава прайшла Палеская чыгунка, адкрылася невялікая станцыя (цяпер Янаў-Палескі) з драўляным вакзалам, складскімі памяшканнямі, рамонтнымі майстэрнямі. Станам на 1869 у Янаве існавалі драўляная праваслаўная царква, мураваны рымска-каталіцкі касцёл, капліца ў гонар Св. Андрэя Баболі, станавая кватэра, валасная ўправа, аптэка. Па выніках перапісу (1897) у мястэчку было 724 будынкі, працавалі народнае вучылішча і царкоўнапрыходская школа, сукнавальная фабрыка, гарбарны і цагельны заводы, маслабойня, 4 млыны.
Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) Янава апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Пінскім павецеПалескага ваяводства. Станам на 1935 тут знаходзіліся гміннае кіраванне, паштова-тэлеграфнае кіраванне, паліцэйскі пастарунак, некалькі прыватных гасцініц, лесапільня «Горбур», паравы млын «Горбур»; дзейнічала польская школа.
XIX стагоддзе: 1830 — 516 муж., з іх шляхты 10, духоўнага саслоўя 1, мяшчан-іўдзеяў 243, мяшчан-хрысціян і сялян 262[10]; 1866 — 809 чал.; 1885 — 2 437 чал.; 1897 — 3 041 чал.[11]
XX стагоддзе: 1905 — 2 939 чал.; 1924 — 3 068 чал., з іх 521 беларус, 289 палякаў, 190 рускіх, 1 859 яўрэяў; 1935 — 3,5 тыс. чал.; 1940 — 4 918 чал.; 1946 — 2 279 чал.; 1956 — 3 тыс. чал.[12]; 1971 — 7,1 тыс. чал.; 1991 — 14,6 тыс. чал.[13]; 1994 — 15,6 тыс. чал.[14]; 1995 — 15,8 тыс. чал.[15]
XXI стагоддзе: 2006 — 16,4 тыс. чал.; 2009 — 16 086 чал. (перапіс)[16]; 2016 — 16 450 чал.[17]; 2017 — 16 465 чал.[18]
Эканоміка
Прадпрыемствы харчовай, будаўнічых матэрыялаў, дрэваапрацоўчай прамысловасці. Гасцініца «Пад ліпамі».
Культура
Дзейнічаюць 3 бібліятэкі, дом творчасці дзяцей і юнацтва, школа бандарства. Таксама дзейнічаюць 1 касцёл і 1 праваслаўная царква.
Адукацыя
У Іванаве працуюць гімназія, 3 сярэднія, музычная, дзіцяча-юнацкая спартыўная школы, 6 дашкольных устаноў. Менавіта ў Іванаве знаходзіцца адзіная ў Брэсцкай вобласці гарадская беларускамоўная школа, яна ж з музычным ухілам[19].
Праз места праходзіць турыстычны маршрут «Россып талентаў палескіх». Працуе Іванаўскі музей гісторыі ўтварэння раёна. Спыніцца можна ў гасцініцы «Пад ліпамі».
↑Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
↑Справочник о немецко-фашистских лагерях, гетто, других местах принудительного содержания гражданского населения на временно оккупированной территории Беларуси в период Великой Отечественной войны 1941—1945 годов / Государственный комитет по архивам и делопроизводству Республики Беларусь; [Авторы-составители: В. И. Адамушко, О. В. Бирюкова, М. И. Богдан и др.; Научный редактор В. И. Адамушко]. — Минск: Натако, 1998. — 80 с.: табл. — С. 7. — ISBN 985-6075-10-6. Са спасылкай на: Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь. — Ф. 861. — Воп. 1. — Спр. 11. — Арк. 48, 49, 84.
↑Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР ад 11 сакавіка 1971 г. Аб пераўтварэнні гарадскога пасёлка Іванава Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці ў горад раённага падпарадкавання // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1971, № 8 (1310).
↑Іванава // Нашы гарады: грамадска-палітычнае даведачнае выданне / У. А. Малішэўскі, П. М. Пабока. — Мн.: Народная асвета, 1991.
↑Иваново // Большой энциклопедический словарь (руск.) / Гл. ред. В. П. Шишков. — М.: НИ «Большая Российская энциклопедия», 1998. — 640 с.: ил. — ISBN 5-85270-262-5.
Іванава, Янава // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 342. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.