Партызанская (Гродзенскі раён)
Партыза́нская[1] (трансліт.: Partyzanskaja, руск.: Партизанская) (да 1964 года Пузаві́чы) — вёска ў Гродзенскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Скідзельскага сельсавета. ГісторыяПузавічы14 ліпеня 1943 года Пузавічы спалены нацыстамі разам з жыхарамі (загінула каля 400 чалавек). Гэтыя падзеі апісаны Янкам Брылём у кароткім апавяданні «Memento Mori». Прататыпам безыменнага героя-пячніка быў беларускі актывіст са Скідзельшчыны Даніла Скварнюк, з якім малады Брыль пазнаёміўся ў 1936 годзе[2]. У ліпені 1943 года карнікі спалілі ў ваколіцах Гродна акрамя Пузавічаў таксама вёскі Шкленск, Сіні Камень, Палом’е, Шаулічы і Княжаводцы пад Мастамі, забіўшы ў іх каля дзвюх тысяч чалавек. ПартызанскаяВёска адноўлена пасля вайны. 30 ліпеня 1964 года Пузавічы перайменаваны ў Партызанскую[3]. Памятныя мясціны
Крыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia