Скідзельскі сельсавет
Скі́дзельскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Гродзенскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — горад (да 30 студзеня 1974 г. гарадскі пасёлак) Скідзель (не ўваходзіць у склад). Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Скідзельскага раёна Беластоцкай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Гродзенскай вобласці. З 25 снежня 1962 года ў Гродзенскім раёне. 29 верасня 1972 года вёскі Гушчыцы, Котра, Лашавічы, Юравічы перададзены ў склад Абухаўскага сельсавета, вёска Хваты скасавана (злілася з гарадскім пасёлкам Скідзель)[1]. 20 лістапада 1989 года ў склад Абухаўскага сельсавета перададзена вёска Міхайлаўка[2]. Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2443 чалавекі[3], з іх 79,8 % — беларусы, 10,5 % — палякі, 7,4 % — рускія, 1,6 % — украінцы[4]; паводле перапісу 2019 года — 1906 чалавек[5]. Крыніцы
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia