Род з сярэдзіны XVI ст. да канца існавання Рэчы Паспалітай не адносіўся да магнатэрыі, бо яго прадстаўнікі, хоць мелі княскі тытул і значныя зямельныя валоданні, не займалі трывала высокіх дзяржаўных пасад[2]. Толькі ў XVIII ст. непрацягла займалі сенатарскія пасады Рэчы Паспалітай: князь Шыман Друцкі-Любецкі (каля 1665 — 1710) быў мінскім кашталянам (1710), а князь Францішак Юзафавіч Друцкі-Любецкі (каля 1735 — 1806) — пінскім кашталянам (1793—1795).
Менавіта князь Францішак Юзафавіч Друцкі-Любецкі (каля 1735 — 1806), пінскі кашталян (1793—1795), зрабіў першыя падмуркі для моцы роду. Аднак трывалае ўзвышэнне значнасці роду да ўзроўню губернскай і агульнабеларускай эліты пачалося ў пачатку XIX ст. у беларуска-літоўскіх губерняхРасійскай імперыі дзякуючы інтэлектуальным здольнасцям і паспяховай прадпрымальніцкай дзейнасці князя Францішка Ксаверыя Друцкага-Любецкага (1778—1846), якія забяспечылі імклівы ўзлёт эканамічнай і палітычнай магутнасці фамільнага клана Пуслоўскіх і Друцкіх-Любецкіх, што пратрывала да пачатку 1920-ых гг. і праяўлялася ў першую чаргу ў заняцці высокіх дваранскіх пасад, наладжванні сваяцкіх сувязей з самымі арыстакратычнымі фаміліямі края і памнажэнні свайго багацця[2][3]. Адносіліся да арыстакратаў, латыфундыстаў і мецэнатаў.
Радавод князёў Друцкіх-Любецкіх у вывадовай справе роду з архіва Мінскага дваранскага дэпутацкага сходу, падпісаны мінскім губернскім маршалкам (1823—1847) Львом Фрацавічам Оштарпам (1786—1851) і дваранскімі дэпутатамі Мінскай губерні. 1830 г.
Капліца-пахавальня князёў Друцкіх-Любецкіх у Манькавічах. Фота 2016 г.
Капліца-пахавальня князёў Друцкіх-Любецкіх у Казлоўшчыне каля Манькавіч. Фота 2014 г.
Каталіцкі касцёл XVIII ст. у маёнтку Любавічы князёў Друцкіх-Любецкіх у стылі віленскага барока, пазней перабудаваны ў праваслаўную царкву Успення Багародзіцы. Фота 2012 г.
Францішак Ксаверый Друцкі-Любецкі (1778—1846), гродзенскі павятовы маршалак (1809—1811), гродзенскі губернскі маршалак (1812—1815), гродзенскі губернатар (1816), (намінальна) віленскі губернатар (1816—1823), міністр фінансаў (1821—1830) Царства Польскага, сенатар (1832—1846) Расійскай імперыі — член Дзяржаўнага Савета Расійскай імперыі
Ян Марыя Друцкі-Любецкі (1898—1990), адзін з заснавальнікаў польскага Каталіцкага інфармацыйнага агенства (Katolicka Agencja Prasowa) і Каталіцкай лігі (Liga Katolicka)
↑ абРаюк, А. Р. Геранім Друцкі-Любецкі (1861—1919): беларускі князь і патрыёт / А. Р. Раюк // Навуковая спадчына В. К. Бандарчыка: зб. матэрыялаў Рэсп. навук.-практ. канф., прысвеч. 100-годдзю з дня нараджэння знакамітага беларус. этнолага Васіля Кірылавіча Бандарчыка, г. Слуцк, 8 кастр. 2020 г. / Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы; рэдкал.: А. І. Лакотка (гал. рэд.) [і інш.]. — Мінск: Беларуская навука, 2022. — С. 191.
↑ абРаюк, А. Р.Нефармальныя сувязі паміж дваранствам Гродзенскай губерні ў 1801—1863 гг. / А. Р. Раюк // Пытанні мастацтвазнаўства, этналогіі і фалькларыстыкі / Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі; навук. рэд. А. І. Лакотка. — Мінск : Права і эканоміка, 2016. — Вып. 21. — С. 240—246.
Материалы для географии и статистики России, собранные офицерами Генерального штаба. Виленская губерния / сост. А. Корева. — Санкт-Петербург : Тип. И. Огризко, 1861. — 804 с.
Материалы для географии и статистики России, собранные офицерами Генерального штаба. Ковенская губерния / сост. Д. Афанасьев. — Санкт-Петербург : Общественная польза, 1861. — 745 с.
Пракаповіч, I.М. Друцкія-Любецкія. Пастаўская галіна славутага роду / I.М. Пракаповіч. — Мінск : Ковчег, 2021. — 103 с.
Раюк, А. Р. Геранім Друцкі-Любецкі (1861—1919): беларускі князь і патрыёт / А. Р. Раюк // Навуковая спадчына В. К. Бандарчыка: зб. матэрыялаў Рэсп. навук.-практ. канф., прысвеч. 100-годдзю з дня нараджэння знакамітага беларус. этнолага Васіля Кірылавіча Бандарчыка, г. Слуцк, 8 кастр. 2020 г. / Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы; рэдкал.: А. І. Лакотка (гал. рэд.) [і інш.]. — Мінск: Беларуская навука, 2022. — С. 191—198.
Раюк, А. Р. Мясцовая эліта Пінскага павета ў 1820—30-я гг. / А. Р. Раюк // Европа: актуальные проблемы этнокультуры : материалы Междунар. науч.-теорет. конф., Минск, 27 апр. 2007 г. / Бел. гос. пед. ун-т им. М. Танка; редкол. В. В. Тугай (отв. ред.) [и др.]. — Минск : БГПУ, 2007. — С. 253—256.
Раюк, А. Р.Нефармальныя сувязі паміж дваранствам Гродзенскай губерні ў 1801—1863 гг. / А. Р. Раюк // Пытанні мастацтвазнаўства, этналогіі і фалькларыстыкі / Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі; навук. рэд. А. І. Лакотка. — Мінск : Права і эканоміка, 2016. — Вып. 21. — С. 240—246.
Старинные усадьбы Минского края / А. Т. Федорук ; [Под общ. рук. и предисл. Е.Будинаса]. — Мн.: ООО "Полифакт" : ООО "Лекция", 2000. — 415 с. — (Старинные усадьбы Беларуси). — 500 экз. — ISBN 985-6107-24-5.
Aftanazy, R. Dzieje rezydencji na dawnych kresach Rzeczypospolitej : w 11 t. / R. Aftanazy. — Wrocław — Warszawa — Kraków : Zaklad im Ossolinskich, 1991. — Cz. 1. Wielkie księstwo Litewskie. Inflanty. Kurlandia. — T. 2. Województwa brzesko-litewskie, nowogródzkie. — 474 s.
Szpoper, D. Sukcesorzy Wielkiego Księstwa. Myśl polityczna i działalność konserwatystów polskich na ziemiach litewsko-białoruskich w latach 1904—1939 / D. Szpoper. — Gdańsk : Arche, 1999. — 357 s.
Uruski, S. Rodzina. Herbarz szlachty polskiej, T. 1-15. — Warszawa, 1904—1938.
Żychliński, T. Złota księga szlachty polskiej, T.1-31. — Poznań, 1879—1908