Парэчкі альпійскія
Парэ́чкі альпійскія[1], Парэчкі светлыя[2] (Ribes alpinum) — від раслін сямейства агрэставых. Батанічнае апісаннеПрамастаячы густы куст. Расце да 2 м вышынёй і да 1,5 м у шырыню. Кара спачатку гладкая, светла-шэрая, з часам становіцца карычневай і трэскаецца. Лісце пальчатае. Верхняя частка лісця цёмна-зялёнага колеру з валасінкамі, ніжняя частка — светла-зялёная. Расліны двухдомныя (мужчынскія і жаночыя кветкі знаходзяцца на розных раслінах). Кветкі сабраны ў групы ля аснавання лісця, мужчынскія суквецці даўжэй жаночых. Асобныя кветкі маленькія, зелянява-белыя. Плод — ягада чырвонага колеру, без смаку. АрэалРадзіма — Цэнтральная і Паўночная Еўропа ад Фінляндыі і Нарвегіі на поўдзень у Альпах і Пірэнэях. На поўдні арэала сустракаецца высока ў гарах. Рэдка сустракаецца ў Заходняй Еўропе і Вялікабрытаніі. ТаксанаміяВід Парэчкі альпійскія ўваходзіць у род Парэчкі (Ribes) сямейства Агрэставыя (Grossulariaceae) парадку Каменяломнікакветныя (Saxifragales).
Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia