Патрык Сібамана
Патрык Сібамана (англ.: Patrick Sibomana; нар. 15 кастрычніка 1996, Кігалі, Руанда) — руандыйскі футбаліст, паўабаронца мазамбікскага клуба «Ферувіярыу» з Бейры і былы ігрок нацыянальнай зборнай Руанды. Клубная кар’ераПачынаў кар’еру ў клубе «Ісонга», а ў 2013 годзе перайшоў у АПР, з якім стаў трохразовым чэмпіёнам Руанды і двухразовым уладальнікам Кубка Руанды. У жніўні 2017 года пасля прагляду падпісаў трохгадовы кантракт з беларускім клубам «Шахцёр» з Салігорска[2]. Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 13 жніўня 2017 года ў хатнім матчы з «Мінскам» (3:0), правёўшы на полі ўсе 90 хвілін. Неўзабаве, аднак, атрымаў траўму, вярнуўся ў строй толькі ў самым канцы сезона 2017. У сезоне 2018 гуляў пераважна за дубль, за асноўную каманду згуляў толькі ў адным матчы чэмпіянату Беларусі і ў адным кубкавым. У снежні 2018 года па пагадненні бакоў разарваў кантракт з «Шахцёрам»[3]. У лютым 2019 года вярнуўся ў Руанду, папоўніўшы склад клуба «Мукура»[4]. Улетку таго ж года далучыўся да танзанійскага клуба «Янг Афрыканс». У верасні 2020 года перайшоў у «Паліс», дзе гуляў да канца сезона 2021/22. У лютым 2023 года стаў іграком мазамбікскага «Ферувіярыу». Міжнародная кар’ераУ 2012—2015 гадах выступаў за нацыянальную зборную Руанды. У 2019 годзе зноў быў выкліканы ў нацыянальную каманду. Дасягненні
Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia