Патрыяршыя прыходы ў Фінляндыі
Патрыяршыя прыходы ў Фінляндыі (таксама неафіцыйна Руская праваслаўная царква ў Фінляндыі, фінск.: Venäjän ortodoksinen kirkko Suomessa>) — царкоўна-адміністрацыйная структура Рускай праваслаўнай царквы, якая валодае стаўрапігійным статусам і падпарадкоўваецца непасрэдна Патрыярху Маскоўскаму. ГісторыяУвядзенне ў Фінляндскай праваслаўнай царкве ў 1923 годзе грыгарыянскага календара паслужыла нагодай да ўтварэння старастыльных грамад. У 1926 годзе ўраду Фінляндыі было падана прашэнне аб адкрыціі прыватнай грамады. Урад зацвердзіў «Статут прыватнай праваслаўнай грамады ў г. Выбаргу» і дазволіў адкрыць грамаду, у якой набажэнствы спраўджваліся на славянскай мове, а святы святкаваліся па юліянскім календары. Указам Сінода Рускай Праваслаўнай Царквы № 74 ад 19 ліпеня 1999 года на тэрыторыі Фінляндыі ўтворана Прадстаўніцтва Маскоўскага Патрыярхату. ЗноскіЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia