Паўднёва-Каралінскі медыцынскі ўніверсітэт

Паўднёва-Каралінскі медыцынскі ўніверсітэт
англ.: Medical University of South Carolina
Арыгінальная назва англ.: Medical University of South Carolina
Заснаваны 1824
Студэнты 3 083[1]
Краіна
Размяшчэнне Чарлстан, Паўднёвая Караліна, ЗША
Сайт web.musc.edu
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Паўднёва-Каралінскі медыцынскі ўніверсітэт (англ.: Medical University of South Carolina) — амерыканская дзяржаўная спецыялізаваная вышэйшая навучальная ўстанова, якая месціцца ў горадзе Чарлстан, штат Паўднёвая Караліна.

Агульная характарыстыка

Унімверсітэт быў адкрыты ў 1824 годзе як невялікі прыватны каледж, прызначаны для падрыхтоўкі лекараў, і з тых часоў заснаваў бальніцы і медыцынскія ўстановы па ўсім штаце. Гэта адна з найстарэйшых пастаянна дзеючых школ медыцыны ў Злучаных Штатах і найстарэйшая на Поўдні.

Вучэльня пашырылася ў дзяржаўны універсітэт з медыцынскім цэнтрам і шасцю каледжамі для падрыхтоўкі спецыялістаў у галіне аховы здароўя, біямедыцынскіх навукоўцаў і іншага персаналу сферы аховы здароўя. Яна таксама працуе як даследчы цэнтр і мае ўласную агульнадаступную бальніцу.

Структура

Універсітэт складаецца з дэпартаментаў: анестэзіі і перыаперацыйнай медыцыны, біяхіміі і малекулярнай біялогіі, біястатыстыкі і эпідэміялогіі, клетачнай і малекулярнай фармакалогіі і эксперыментальнай тэрапіі, параўнальнай медыцыны, дэрматалогіі, сямейнай медыцыны, медыцыны, мікрабіялогіі і імуналогіі, неўралогіі, акушэрства і гінекалогіі, афтальмалогіі, артапедычнай хірургіі, оталарынгалогіі, хірургіі галавы і шыі, паталогій і лабараторнай медыцыны, педыятрыі, псіхіятрыі і паводніцкіх навук, радыяцыйнай анкалогіі, радыялогіі, хірургіі, рэгенератыўнай медыцыны і клеткавай біялогіі, а таксама ўралогіі.

Гл. таксама

Крыніцы

  1. Integrated Postsecondary Education Data System — 1992.
  2. Global Research Identifier Database — 2015. Праверана 21 чэрвеня 2020.

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya