Паўлюк Прануза
Паўлюк Прану́за, сапраўднае імя Павел Кузьміч Прануза (18 сакавіка 1918, в. Вылева, цяпер Добрушскі раён, Гомельская вобласць, Беларусь - 14 сакавіка 2007) — беларускі паэт. БіяграфіяСкончыў у 1941 годзе Гомельскі педагагічны інстытут. У 1945—1978 гадах настаўнічаў у г. Нясвіж Мінскай вобласці. Друкаваўся з 1936 года. ТворчасцьУ зборніку «Разгневаная зямля» (1946) біяграфія франтавога пакалення пазначана асабістай выверанасцю, суаднесена з уласным лёсам. Стваральная праца народа, вернасць грамадзянскага абавязку, трываласць маральна-этычных ідэалаў, гісторыя і сучаснасць адлюстраваны ў зборніках «Добрай раніцы» (1951), «У дальнім раёне» (1954), «Мае землякі» (1957), «Калі верыш» (1963), «Непаўторнасць» (1974), «Трываласць» (1978), «Сустрэчы» (1983), «Рукі салдата» (1990), «Памяць, памяць…» (1994). Піша для дзяцей (зборнікі «Добры дожджык», 1960; «Дзе вясны пачатак» 1965; «Вясновыя тэлеграмы», 1976; «Фарбы восені», 1982; «Звініць ручаёк», 1988). Перакладаў з польскай, рускай, украінскай і іншых моў. ТворыЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia