Паўночнакітайская мова
Паўночнакітайская мова («паўночныя дыялекты кітайскай мовы», таксама бэйфанхуа (кіт. трад. 北方話, спр. 北方话, піньінь Běifānghuà, літаральна: «паўночныя дыялекты») або гуаньхуа (кіт. трад. 官話, спр. 官话, піньінь Guānhuà, літаральна: «афіцыйная гаворка») — найбуйнейшая кітайская мова або асноўная дыялектная група кітайскай мовы (у залежнасці ад вызначэнні статусу кітайскіх ідыёмаў), якая аб'ядноўвае блізкія адзін да аднаго кітайскія дыялекты, распаўсюджаныя на большай частцы паўночнага і паўднёва-заходняга Кітая. На аснове пекінскага дыялекту гэтай групы стварылі ў 50-60 гг. ХХ ст. маўленчы стандарт путунхуа, які стаў афіцыйнай вуснай мовай краіны. Уключае ў тым ліку дунганскую мову, якая вылучаеццы выключна этна-сацыялінгвістычна. У заходняй літаратуры паўночнакітайскую мову звычайна завуць мандарынскай, або мандарынскай кітайскай (англ.: Mandarin Chinese). Назва ўзнікла як калька c кіт. гуаньхуа (літар. — афіцыйная гаворка), ад заходняй назвы вышэйшых кітайскіх чыноўнікаў (гуань) — мандарынаў. Пад кітайскай мовай, як правіла, маюць на ўвазе менавіта яе паўночную разнавіднасць або стандартную форму — путунхуа. ДыялектыАсноўныя дыялектныя групы паўночнакітайскай:
Часам у склад паўночнакітайскай уключаюць таксама цзіньскую мову (цзінь; 45 млн чал.), распаўсюджаную ў правінцыі Шаньсі, на поўначы правінцый Шэньсі і Хэбэй, і ў часткі аўтаномнага раёна Унутраная Манголія. ЗноскіЛітаратура
СпасылкіУ Вікіслоўніку спіс слоў гуаньхуа змяшчаецца ў катэгорыі «Гуаньхуа»
|
Portal di Ensiklopedia Dunia