Педыятрычны факультэт БДМУ
Педыятрычны факультэт БДМУ — структурнае падраздзяленне Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта. ГісторыяУ 1931 годзе ў Мінскам медыцынскім інстытуце быў арганізаваны факультэт аховы мацярынства і дзяцінства. Першым дэканам факультэта (1931—1935) быў заснавальнік педыятрычнай школы Беларусі, доктар медыцынскіх навук, акадэмік АН БССР, прафесар В. А. Лявонаў. На факультэце было два аддзяленні — акушэраў-гінеколагаў і ўрачоў аховы мацярынства і маленства. Пасля факультэт быў закрыты. У 1939 г. было прынята пастанаўленне Савета Народных Камісараў БССР аб адкрыцці педыятрычнага факультэта пры Мінскім медыцынскім інстытуце[1], але не было рэалізавана. У 1940-х і 1950-х гадах у рэспубліцы стала адчувацца вострая нястача медыцынскіх працаўнікоў. Дзіцячая смяротнасць у 1946 годзе складала 57,8 на 1000 народжаных, у 1955 годзе — 51,6. Падрыхтоўка дзіцячых урачоў вялася на лячэбным факультэце, дзе на педыятрыю адводзілася толькі 160 навучальных гадзін. Напачатку 1964 гады Савет Міністраў БССР прыняў рашэнне адкрыць педыятрычны факультэт пры Мінскім дзяржаўным медыцынскім інстытуце з прыёмам у 100 чалавек. Дэканы
ЗноскіСпасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia