Васіль Антонавіч Лявонаў
Васіль Антонавіч Лявонаў (23 красавіка 1889, Варонеж, Расійская імперыя — 4 верасня 1972) — беларускі вучоны ў галіне педыятрыі. Адзін з заснавальнікаў педыятрыі ў Беларусі. Доктар медыцынскіх навук (1924). Прафесар (1924). Акадэмік Акадэміі навук БССР (1941). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1939). БіяграфіяСкончыў Ваенна-медыцынскую акадэмію (1914). У 1914—1918 гг. — ваенны ўрач, у 1918—1921 — клінічны ардынатар, затым асістэнт дзіцячай клінікі Варонежскага ўніверсітэта. У 1921—1924 гг. — прафесар кафедры дзіцячых хвароб медыцынскага факультэта Смаленскага ўніверсітэта. З 1924 г. прафесар, загадчык кафедры дзіцячых хвароб медыцынскага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, затым Мінскага медыцынскага інстытута, у 1931—1940 гг. дэкан і намеснік дырэктара Мінскага медыцынскага інстытута. У 1940—1947 гг . віцэ-прэзідэнт АН БССР. Адначасова ў 1941—1944 гг. загадчык кафедры Горкаўскага і Новасібірскага медыцынскіх інстытутаў. З 1944 г. зноў загадчык кафедры дзіцячых хвароб Мінскага медыцынскага інстытута, адначасова ў 1957—1971 гг. загадчык Сектара геранталогіі АН БССР. У 1947—1956 гг. член Прэзідыума АН БССР. У 1946—1954 гг. дэпутат Вярхоўнага Савета БССР . Навуковая і арганізацыйная дзейнасцьАдзін з заснавальнікаў педыятрыі ў Беларусі. Даследаванні прысвечаны умоўным следавым рэфлексам ў дзяцей, пранікальнасці сценак сасудаў галаўнога мозгу, ўзбагачэнню мікраэлементамі прадуктаў харчавання расліннага і жывёльнага паходжання, эпідэмічнага і сухотнага менінгіту дзяцей. Заснавальнік і першы кіраўнік Таварыства дзіцячых урачоў БССР (1932—1972). Заснавальнік і першы кіраўнік кафедры дзіцячых хвароб медыцынскага факультэта БДУ, затым Мінскага медыцынскага інстытута (1924—1968). Заснавальнік і першы дэкан факультэта аховы мацярынства і дзяцінства Мінскага медыцынскага інстытута (1931—1940). Заснавальнік і першы загадчык Сектара геранталогіі АН БССР (1958—1972). БібліяграфіяАўтар больш 110 навуковых прац, 4 манаграфій. Асноўныя працы:
Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia