Пелым
Пелы́м, Вялікі Пелым (руск.: Пелы́м, Большой Пелым) — рака ў Азіяцкай частцы Расіі, у Заходняй Сібіры, у Свярдлоўскай вобласці, левы прыток ракі Таўда (басейн ракі Об).. Даўжыня ракі 707 км. Плошча вадазбору 15 200 км². Сярэдні расход вады ў ніжнім цячэнні складае каля 100[2][1] м³/с. Сярэдні аб’ём сцёку 3,156[1] км³/год. Выток ракі знаходзіцца каля падножжа Паўночнага Урала. Працякае па Заходне-Сібірскай раўніне, у ніжнім цячэнні праз возера Пелымскі Туман. З возера выцякае двума рукавамі (Вялікі Пелым і Малы Пелым), якія зліваюцца за 66 км ад вусця[1]. Даліна ракі ў верхнім і сярэднім цячэнні выразная, трапецападобная, у ніжнім цячэнні выражана слаба. Рэчышча моцна звілістае, утварае лукавіны. У ніжнім цячэнні рэчышча мае адносна прамыя ўчасткі. Жыўленне ракі снегавое і дажджавое. Замярзае ў кастрычніку, вызваляецца ад лёду ў красавіку. Рака суднаходная на 264[2] км (на 185 км ад вусця да вёскі Шантальская[3]). Сплаўная[2]. Прытокі Пелыма: Саска, Ахтасымпалум, Ворнік, Пасыр’я, Талт’я, Лам’я, Шчэшча, Анан’я, Яныгпаых’я, Кершаль, Талым, Нерп’я, Яныя, Ушпол, Малы Пелым, Летняя і інш.[3] Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia