Таўда (рака)
Таўда́ (руск.: Тавда́) — рака ў Расіі, у Заходняй Сібіры, левы прыток ракі Табол (басейн ракі Об). Працякае ў Свярдлоўскай і Цюменскай абласцях. Даўжыня ракі 719 км (з Лозьвай — 1356 км), плошча вадазбору — 88 100 км². Выток знаходзіцца на ўсходнім схіле Уральскіх гор (Сярэдні Урал), у месцы зліцця рэк Сосьва і Лозьва. Вусце ракі знаходзіцца за 116 км па левым беразе ракі Табол. Па Заходне-Сібірскай раўніне цячэ па дне шырокай даліны. Рэчышча вельмі звілістае. Жыўленне ракі змяшанае, снегавое жыўленне пераважае. Расход вады на адзнацы за 237 кіламетрах ад вусця[1]:
Замярзае ў пачатку лістапада, раскрываецца да канца красавіка. Прытокі: Чамбаірка, Калымка, Лабута, Бярозаўка, Ніжняя, Бількінка, Дзясятка, Карабашка, Каратунка, Азанка, Ікса (Вялікая Ікса), Эхталька, Чорная, Тангулка, Сулля, Кыртым’я, Анеп, Вялікі Пелым (Пелым), Вагіль, Лозьва і інш.[2] На рацэ знаходзіцца горад Таўда. ЗноскіЛітаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia