Пенсійнае страхаваннеПенсійнае страхаванне — страхаванне дзеля фармавання крыніц фінансавання пенсій. Пенсійнае страхаванне з’яўляецца грунтам пенсійнай сістэмы ў развітых краінах. Адрозніваюць абавязковае пенсійнае страхаванне і добраахвотнае пенсійнае страхаванне. Абавязковае пенсійнае страхаванне ў БеларусіАбавязковым называюць пенсійнае страхаванне, што дзейнічае ў сілу закона, ахапляючы ўсе катэгорыі насельніцтва. Пенсійны фонд Рэспублікі Беларусь быў арганізаваны як самастойная фінансава-банкаўская сістэма, сродкі якой не адносяцца да дзяржащнага бюджэту, 20 снежня 1991 года пастановай Савета Міністраў. Тым самым у пенсійную сістэму рэспублікі сталі ўкараняцца страхавыя прынцыпы. Праз 2 гады, каб удасканаліць дзяржащнае фінансаванне сацыяльнага страхавання быў створаны Фонд Сацыяльнай абароны РБ. Яго грунтам сталі 2 арганізацыі, гэта Пенсійны фонд РБ і Фонд сацыяльнага страхавання. Фонд сацыяльнай абароны наўпрост падначальваецца Савету міністраў РБ. У 2001 годзе дадзеная арганізацыя стала ў Фондзе сацыяльнай абароны ў якасці падструктуры Міністэрства працы і сацыяльнай абароны. Кіруецца ён Праўленнем. Старшыню і яго намеснікаў прызнача Савет Міністраў. У Рэспубліцы Беларусь грамадзяне валодаюць канстытуцыйным правам на атрыманне пенсій. Патрэбныя для гэтага ўмовы, напрыклад, дасягненне пенсійнага ўзросту, страта карміцеля, атрыманне інваліднасці і т.д, прапісаны ў законе: артыкулы з 18 па 25 Закона РБ «Аб пенсійным забеспячэнні». Фонд сацыяльнай абароны — юрыдычная асоба са сваім фінансавым балансам. У Фонда ёсць бланкі і пячаткі з дзяржаўнай сімволікай. Фінансаванне дадзенага фонду ўжыццяўляецца са сродкаў сацыяльнага страхавання, тыя ж складаюцца з абавязковых страхавых адлічэнняў у Фонд і ўнёскаў на адмысловае прафесійнае пенсійнае страхаванне. Таксама да сродкаў сацыяльнага страхавання адносяцца паступленні ад унёскаў на прафесійнае пенсійнае страхаванне. Улучаюцца туды і паступленні, якія павінны ўнесці асобы, вінаватыя ў прычыненні шкоды. Дадзеныя паступленні па суме раўнуюцца пасобіям, якія выплачваюць асобам, што атрымалі калецтва, страцілі карміцеля і таму падобнае[1]. Добраахвотнае пенсійнае забеспячэнне (ДПЗ)Добраахвотнае пенсійнае забеспячэнне (страхаванне) — сістэма назапашанняў з дапамогай розных фінансавых арганізацый будучай пенсіі, заснаваная на тых жа прынцыпах, што і абавязковае (дзяржаўнае) пенсійнае страхаванне. Яго асноўныя адрозненні:
Страхаўшчыкі прапануюць розныя праграмы дадатковага пенсійнага забеспячэння, і права кліента — выбраць тую, якую ён лічыць найболей выгаднай. Унёскі па праграмах добраахвотнага пенсійнага забеспячэння могуць быць адначаснымі ці назапашвальнымі. У залежнасці ад праграмы ўнёскі могуць выплачвацца штогод, штоквартальна ці штомесяц. Па дасягненні пенсійнага ўзросту выплата грошай пенсіянеру можа ажыццяўляцца раз у квартал, паўгоддзе, месяц і г. д., — цягам абумоўленага тэрміну ці пажыццёва. Такое страхаванне называецца пенсійным страхаваннем з выплатай ануітэтаў[2]. Усе страхаўшчыкі, якія займаюцца пенсійным страхаваннем, з’яўляюцца аб’ектамі вельмі стараннага і пільнага кантролю і нагляду. Кантролю падлягаюць аб’ём страхавых рэзерваў і іх месцаванне, што забяспечвае надзейнасць страхавых кампаній. Кантроль дзейнасці страхавых кампаній і недзяржаўных пенсійных фондаў ужыццяўляе Нацыянальны банк і Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь. Праграмы добраахвотнага пенсійнага страхавання паспяхова рэалізуюцца ў самых розных краінах свету, дазваляючы грамадзянам забяспечыць сябе сродкамі да існавання ў старасці, памер якіх залежыць не ад магчымасцей дзяржаўнай сістэмы сацыяльнага забеспячэння, а вылучна ад жадання і магчымасцей застрахаванага. Недзяржаўнае пенсійнае забеспячэннеНедзяржаўнае пенсійнае забеспячэнне — гэта дадатковае добраахвотнае пенсійнае забеспячэнне, што дазваляе атрымаць дадатак да базавай пенсіі. Калі раней недзяржаўнае пенсійнае забеспячэнне існавала галоўным чынам на буйных прадпрыемствах і фармавалася ў выглядзе карпарацыйных пенсійных праграм, то сёння недзяржаўныя пенсійныя фонды развіваюць гэты прадукт, прапануючы і індывідуальныя пенсійныя праграмы як прадпрыемствам гэтак і для прыватных асоб. Перавагі для беларускіх працадаўцаў недзяржаўнага пенсійнага забеспячэння працаўнікоў:
Пры дасягненні паўналецця кожны грамадзянін Рэспублікі Беларусь можа пачаць самастойна фармаваць сваю будучую пенсію за кошт асабістых сродкаў, склаўшы дагавор недзяржаўнага забеспячэння. Наяўнасць працоўнага стажу ў дадзеным выпадку неабавязкова. Добраахвотнае пенсійнае страхаванне ў БеларусіПаводле дадзеных на 2020-ы год, у Беларусі існуюць дзве страхавыя кампаніі, якія займаюцца страхаваннем дадатковай пенсіі — Пріорлайф, заснавальнікам якой выступае Пріорбанк і дзяржаўная страхавая кампанія Стравіта. Асноўныя кірункі развіццяУ Еўропе можна вылучыць тры асноўныя кірункі развіцця пенсійных рэформаў:
Крыніцы
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia