Страхавыя рэзервыСтрахавыя рэзервы — грашовыя сродкі страхавога фонду, якія страхоўшчык фарміруе са страхавых унёскаў (страхавой прэміі), якія плаціць страхавальнік паводле дагавора страхавання[1]. Страхавыя рэзервы прызначаны для забеспячэння выканання страхоўшчыкам і/або перастрахоўшчыкам абавязацельстваў па страхаванні і/або перастрахаванні. Сродкі страхавых рэзерваў выкарыстоўваюцца выключна для ажыццяўлення страхавых выплат. Палажэнне аб парадку фармавання і выкарыстання страхавых рэзерваў распрацоўвае страхавая кампанія з адпаведнасці з пастановамі [2]органа страхавога нагляду, якім у Беларусі ёсць Міністэрства фінансаў[1]. Страхоўшчык мае права інвеставаць і іншным чынам размяшчаць сродкі страхавых рэзерваў у парадку, вызначаным нарматыўным прававым актам органа дзяржаўнага страхавога нагляду. Размяшчэнне сродкаў страхавых рэзерваў павінна ажыццяўляцца на ўмовах дыверсіфікаванні, зваротнасці, прыбытковасці і ліквіднасці. Страхавыя рэзервы па страхаванні жыццяПа страхаванні жыцця ствараюцца адмысловыя рэзервы, якія маюць назву матэматычныя рэзервы. Пры іх разліку выкарыстоўваюцца актуарныя разлікі[1]. Страхавыя кампаніі, якія спецыялізуюцца на асабістым страхаванні (на страхаванні жыцця) фарміруюць наступныя рэзервы:
Першыя два віды рэзерваў з'яўляюцца абавязковымі, астатнія фарміруюцца ў залежнасці ад умоў дгавораў страхавання жыцця і/або праграм страхавання. Страхавыя рэзервы па страхаванні маёмасціСтрахавыя рэзервы (тэхнічныя рэзервы) па відам страхавання, якія не адносяцца да страхавання жыцця (г.зн. для страхавання маёмасці), падзяляюцца на[1]:
Страхавая арганізацыя (страхоўшчык) мае права фармаваць фонд папераджальных (прэвентыўных) мерапрыемстваў для фінансавання мерапрыемстваў па папярэджанні наступу страхавых выпадкаў. У Беларусі фарміраванне папераджальных (прэвентыўных), а таксама гарантыйных фондаў страхоўшчыкам з'яўляецца абавязковым [3]. Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia