Перапёлка звычайная
Перапёлка звыча́йная, Перапёлка[1] (Coturnix coturnix) — птушка сямейства фазанавых атраду курападобных. АпісаннеПералётная птушка. Даўжыня каля 20 см, маса да 145 г. Апярэнне страката-бураватае. Хвост кароткі. Корміцца пераважна насеннем раслін і насякомымі. У шлюбны перыяд самцы такуюць. Нясе да 24 яек. Арэал і экалогіяНасяляе пераважна ўзлескі, лясныя паляны, лугі, сельскагаспадарчыя палеткі. У Беларусі трапляецца ўсюды, найболей на поўдні. Значэнне і выкарыстаннеАб’ект спартыўнага палявання і развядзення (для атрымання яек). ГісторыяСярэднявечныя навуковыя трактаты (асабліва арабскія і яўрэйскія) рэкамендавалі ўстрымлівацца ад спажывання перапёлак, спасылаючыся на шматлікія нібыта выпадкі атручванняў — магчыма, таму што перапёлкі елі атрутныя для чалавека расліны. Яйкі![]() Яйкі перапёлкі маюць высокія дыетычныя якасці, добра захоўваюцца ў гандлі. МясаМаюць далікатнае, тлустае мяса. Скубці належыць асцярожна, каб не пашкодзіць скуру. Маладых перапёлак лепей пячы, старых тушыць (папярэдне замарынаваўшы на 2 — 3 дні ў сухім белым віне з карэннямі). Худых рэкамендуюць шпігаваць, тлусцейшых можна запякаць у вінаградным лісці, паліваючы топленым маслам (не больш за 20 хвілін). Падаваць можна з рысам або макаронамі. У літаратурыВельмі папулярны персанаж беларускага фальклору. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia