Перасвет-Солтаны

Перасвет-Солтаны

Герб уласны «Солтан».

Солтаны, частка роду карысталася прыдомкам Перасвет або Перасвятовічы — вялікалітоўскі шляхецкі род герба ўласнага «Солтан» (які часта называюць «Сыракомляй»).

Адгалінаванне валынскага роду Ставецкіх (Шышкаў Ставескіх), нашчадкі пана Солтана Стэцковіча Ставецкага, вядомага ў 1-й палове XVI ст., ад якога пайшла кіеўская галіна роду[1].

Перасвет-Солтаны, якія жылі ў Рэчыцкім павеце, напэўна, аднаго паходжання з Солтанамі з Кіеўскага павета.

У XVII ст. радаводы шляхецкага роду Перасвет-Солтанаў, магнацкага Солтанаў і баярскага Солтанавічаў змяшаліся, і вызначэнне, хто з пазнейшых асоб з прозвішчам Солтан да якога роду належыць, патрабуе асобнага даследавання для кожнай.

Вядомы асобы

  • Станіслаў Солтан (1756—1836) — харунжы вялікі літоўскі (з 1782) і падкаморы вялікі літоўскі (з 1790), маршалак надворны літоўскі (1791—1792); староста слонімскі; генерал-ад’ютант літоўскай польнай булавы.

Крыніцы

  1. Однороженко О. Руські родові герби XIV—XVI ст. як генеалогічне джерело // Збірка наукових праць / Голова редколегії В. А. Смолій; упорядник В. В. Томазов. — К.: ВД «Простір», 2013. — Вип. І. — 440 с. — С. 410.

Літаратура

  • Аляксея Шаланда Гербы роду Солтанаў у Інфлянтах у XVIII ст. // Герольд Litherland № 24 — Горадня-Менск, 2023. — С. 40—47.
Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya