Станіслаў Солтан
Станіслаў Солтан (27 жніўня 1756, Бярдзічаў — 1836, Мітава) — дзяржаўны і вайсковы дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. харунжы (з 1782) і падкаморы вялікі літоўскі (з 1790), маршалак надворны літоўскі (1791—1792), староста слонімскі; генерал-ад’ютант літоўскай польнай булавы. БіяграфіяПаходзіў з роду Перасвет-Солтанаў герба «Солтан» («Сыракомля» зменены), прадстаўнікі якога займалі дзяржаўныя і адміністрацыйныя пасады ў Вялікім Княстве Літоўскім. Сын Станіслава і Алены з Ромераў. ![]() У 1782 годзе Станіслаў Солтан стаў харунжым вялікім літоўскім. У 1790 годзе яго прызначаюць на пасаду падкаморага вялікага літоўскага. У 1791 годзе ён становіцца маршалкам надворным літоўскім — найвышэйшай службовай асобай у ВКЛ. Пасля прыняцця ў Рэчы Паспалітай Канстытуцыі 3 мая 1791 года, Станіслаў Солтан увайшоў у склад групоўкі «Згуртаванне прыяцеляў Уставы аб кіраванні 3 мая». Актыўна ўдзельнічаў у падрыхтоўцы паўстання Т. Касцюшкі, пасля падаўлення якога расійскія ўлады выслалі яго ў Казань. Вызвалены расійскім імператарам Паўлам I. У сваім мястэчку Дзятлава ён пабудаваў у пачатку XIX ст. папяровую фабрыку, цагельны завод і паштовую станцыю. Зямлі меў Станіслаў Солтан 5300 дзесяцін, з якіх 1671 былі ў карыстанні сялян, 1200 — у карыстанні жыхароў мястэчка. Астатнімі распараджаўся сам граф. У 1806—1807 гадах разам з палкоўнікам Ф. Патоцкім рыхтаваў новае паўстанне ў колішнім Вялікім Княстве Літоўскім, у 1808 годзе выехаў у Герцагства Варшаўскае. У канцы 1811 года ўдзельнічаў у мінскім з’ездзе арыстакратаў літоўска-беларускіх губерняў Расійскай імперыі, скліканым князем Міхалам Клеафасам Агінскім (1765—1833), на якім абмяркоўвалі праект аднаўлення Вялікага Княства Літоўскага (1811) на чале з расійскім манархам Аляксандрам I і на якім адбылося прымірэнне былых прыхільнікаў Канстытуцыі 3 мая 1791 года і былых таргавіцкіх канфедэратаў. У расійска-французскую вайну (1812) Напалеон прызначыў яго старшынёй часовага ўраду Вялікага Княства Літоўскага (1812); адначасова ўзначаліў камітэт харчавання і магазінаў. Прыбыў у Вільню 18 ліпеня 1812 года, аднак з прычыны кепскага стану здароўя з 24 жніўня да 6 лістапада не выконваў абавязкаў. Па сканчэнні вайны эміграваў. Памёр у Мітаве (цяперашняя Елгава), Курляндская губерня, Расійская імперыя. Сям’я![]() Першы раз ажаніўся з Францішкай Тэафіліяй з Радзівілаў, другі — з Канстанцыяй з Тапліцкіх. У першым шлюбе меў сына Адама Леана Людвіка і дачок Караліну, Ганну і Алену, у другім — сыноў Станіслава і Уладзіслава, дачку Алену. КрыніцыЛітаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia