Перламутраўка Еўфрасіна
Перламутраўка Еўфрасіна (Boloria euphrosyne) — від матылькоў з сямейства німфалід. АпісаннеРазмах крылаў — 38-46 мм. Аранжавы з чорнымі плямамі на верхнім баку крылаў. На ніжнім маецца шэраг серабрыста-перламутравых пазнак, размешчаных па ўсёй даўжыні аблямоўкі крыла. Самка мае больш цёмныя плямы на абодвух парах крылаў. Вусень чорны з белымі або жоўтымі іголкамі па ўсёй даўжыні яе цела. РаспаўсюджаннеШырока распаўсюджаны на тэрыторыі Еўропы ад Скандынавіі да Іспаніі, і ад Ірландыі да Расіі і Азіі. ХарчаваннеПасля спарвання самка адкладае яйкі на лісце Pteridium aquilinum, калі побач растуць некаторыя віды фіялак (Viola riviniana, фіялка сабачая (Viola canina) або фіялка балотная (Viola palustris)). Яйкі бледна-жоўтыя, з сярэдзіны мая да канца ліпеня. Стадыя яйка — 10-14 дзён. РазвіццёАдразу ж пасля вылуплення вусень прыступае да паглынання лістоты. Праз 5-6 тыдняў вырастае ў тры разы ад свайго першапачатковага памеру. Кожны вусень перад зімовай спячкай зморшчваецца пад покрывам апалага лісця ля падножжа раслін, звычайна ў канцы ліпеня. Прачнуўшыся з зімовай спячкі, у сакавіку, вусень губляе палову сваёй вагі. Пасля перыяду кармлення і росту, падчас апошняй лінькі папаўняе сваю вагу і гатовы акукліцца. Час лёту — красавік — ліпень. Гэты від — адзін з самых першых летніх відаў балорый. Харчаванне дарослых складаецца з нектара вясновых раслін, напрыклад, гарлянкі (Ajuga), адуванчыка лекавага (Taraxacum officinale) і Ficaria verna. Другі вывадак з’яўляецца ў працягу жніўня. Асяроддзе пражывання
ЗноскіСпасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia