Перламутраўка Селена

Перламутраўка Селена
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Boloria selene


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  188567
NCBI  191398
EOL  153658

Перламутраўка Селена (Boloria selene) — матылёк з сямейства німфалід (Nymphalidae). Адна з самых распаўсюджаных перламутравак у Паўночнай Амерыцы і Еўразіі.

Апісанне

Даўжыня пярэдняга крыла 18-20 мм. Верхні бок крылаў руда-буры з характэрным чорным малюнкам. Малюнак можа моцна вар'іраваць, часам могуць сустракацца цёмныя асобнікі з пашыраным узорам малюнка на верхнім боку крылаў, карычневая афарбоўка пры гэтым захоўваецца толькі па краях крылаў. Светла-жоўтая перавязь на ніжнім боку задніх крылаў звычайна з трыма сярэбранымі плямамі. Наперадзе сярэдзінай перавязкі знаходзіцца шэраг чорных кропак.

Распаўсюджанне

Шырока распаўсюджаны ў Цэнтральнай і Паўночнай Еўропе і Азіі да Карэі. Таксама можна сустрэць і ў Паўночнай Амерыцы.

Кармавыя расліны вусеняў

Фіялка сабачая, фіялка балотная, фіялка трохкаляровая, буякі, суніцы.

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya