Першамайск (Хойніцкі раён)
Першамайск (руск.: Первомайск) — скасаваны пасёлак у Хойніцкім раёне Гомельскай вобласці Беларусі. Тэрыторыя далучана да горада Хойнікі. ГісторыяПасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года Забалацкі сельсавет у складзе Хойніцкага раёна Рэчыцкай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Гомельскай акругі. Пасля скасавання акруговага падзелу 26 ліпеня 1930 года ў складзе Хойніцкага раёна БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Палескай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — у складзе Гомельскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да Забалацкага сельсавета далучана тэрыторыя скасаваных Карчоўскага і Небытаўскага сельсаветаў[1]. 16 красавіка 1959 года Першамайск (разам Забалацце і Чырвоная Ніва) перададзены ў адміністрацыйнае падпарадкаванне Хойніцкага пасялковага Савета, цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Небытаў, сельсавет перайменаваны ў Небытоўскі[2]. 10 красавіка 1972 года Першамайск далучаны да горада Хойнікі[3]. ІнфраструктураСельскагаспадарчая арцель (калгас) "Першамайск", пас. Першамайск Хойніцкага пасялковага Савета Хойніцкага раёна Палескай вобласці[4]. Гл. таксамаЗноскі
Літаратура
КрыніцыСпасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia