Петрапаўлаўская царква (Карэлічы)
Петрапаўлаўская царква — праваслаўны храм у г.п. Карэлічы Гродзенскай вобласці. Гісторыя![]() Пабудавана ў 1866 годзе з цэглы. У 1877 годзе ўзведзена драўляная царкоўнапрыходская школа. АрхітэктураПомнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю. Аб’ёмна-прасторавая кампазіцыя трохчасткавая: прамавугольная ў плане трапезная са званіцай над ёй, кубападобны аб’ём малітоўнай залы з бакавымі прыдзеламі, паўкруглая апсіда з рызніцамі. Асноўны двух’ярусны аб’ём накрыты пакатым чатырохсхільным дахам і завершаны васьмігранным светлавым барабанам з гранёным сферычным купалам і макаўкай. Фасады дэкарыраваны вуглавым рустам, пілястрамі, прафіляваным карнізам, філёнгамі, ліштвамі арачных аконных праёмаў. Галоўны і бакавыя ўваходы вырашаны арачнымі парталамі. Інтэр’ерУ інтэр'еры дамінуе цэнтральная зала з прасторай светлавога барабана, які падтрымліваюць 4 калоны і парусныя скляпенні. Апсіда вылучана драўляным іканастасам. У трапезнай лесвіца на званіцу. Абразы 18 ст. «Маці Божая Адзігітрыя» і «Пакроў». Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia