Петршынская вежа
Пе́тршынская ве́жа (чэшск.: Petřínská rozhledna) — вежа ў сталіцы Чэхіі горадзе Празе, адна з самых вядомых дамінант пражскага пейзажу. Прататыпам для Петршынскай вежы стала знакамітая парыжская Эйфелева вежа. Размяшчэнне і апісаннеПетршынская вежа размешчана на вяршыні пагорка Петршын на вышыні 324 метра над узроўнем мора ў гістарычным раёне Мала Страна (адміністрацыйна адносіцца да раёна Прага-1). Вежа мае суцэльны сталёвы каркас, у яе ядры — васьмігранная труба, усярэдзіне якой змяшчаецца ліфт. Вышыня (сучасная) Петршынскай вежы складае 63,5 метра, вага першаснай канструкцыі дасягае 170 тон. Дабрацца да вежы можна пешшу — падняўшыся на Петршын па лесвіцы, якая мае 299 ступеней, для людзей з абмежаванымі магчымасцямі прадугледжана выкарыстанне фунікулёра. Петршынская вежа мае 2 назіральныя пляцоўкі, верхняя з іх — на вышыні 55 метраў, адкуль адкрываецца цудоўная панарама на Прагу і яе галоўныя славутасці, маляўнічыя ўзгоркі і наваколлі. Цяпер на ніжнім узроўні вежы размешчаны сувенірныя лавачкі і невялікая кавярня, а на падземным узроўні — камерны музей літаратурнага персанажа Яры Цімрмана (Jára Cimrman). Гісторыя![]() Петршынская вежа была збудаваная на аднайменным узгорку Прагі па прапанове Клуба чэшскіх турыстаў (чэшск.: Klub českých turistů) пасля наведвання Сусветнай выстаўкі ў Парыжы 1889 года, і падобна на Эйфелеву вежу. Уласна ў 1890 годзе чэшскі вучоны і грамадскі дзеяч Вілем Курц выступіў у артыкуле «назіральная вежа на Петршынскім узгорку — абразок з найбліжэйшай будучыні Прагі» (чэшск.: Rozhledna na Petříně, obrázek z blízké budoucnosti Prahy) з ініцыятывай будаўніцтва ў пражскім раёне Петршын на Мала Стране агляднай вежы. Яе канструктарамі выступілі чэшскія інжынеры Францішак Прашыл (чэшск.: František Prášil) і Юліус Соўчэк (чэшск.: Julius Souček). Будаўнічыя працы былі распачаты 16 сакавіка 1891 года, а ўжо 20 жніўня адбылося ўрачыстае адкрыццё вежы на Петршыне. Падчас нямецкай акупацыі Чэхаславакіі ў сакавіку 1939 года Адольф Гітлер выказаў жаданне, каб Петршынская вежа была разбурана, таму што быццам пагаршала краявід з Пражскага Граду[2], але, на шчасце, гэта задума так ніколі і не была ўвасоблена ў жыццё. Пасля Другой сусветнай вайны ў 1953 годзе на Петршынскай вежы была ўсталяваная тэлевізійная антэна, і вышыня вежы, такім чынам, вырасла яшчэ прыкладна на 20 метраў. Гэта быў першы тэлевізійны рэтранслятар у Чэхіі. Тэлекамунікацыйныя функцыі Петршынская вежа выконвала да 1998 года, пакуль не была адкрыта новая тэлевежа ў Жыжкаве. У 1999 годзе на Петршынскай вежы былі праведзены рэстаўрацыйна-будаўнічыя працы. У цяперашні час (2000-я) Петршынская вежа з'яўляецца значным турыстычным аб'ектам чэшскай сталіцы. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia