Пецькаўшчына
Пе́цькаўшчына — былая вёска ў Спярыжскім сельсавеце Брагінскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Пасля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і радыяцыйнага забруджвання жыхары (32 сям'і) пераселены ў 1986 годзе ў чыстыя месцы. У 2005 годзе вёска была выключана са звестак па ўліку населеных пунктаў[1]. ГеаграфіяРазмяшчэннеУ 12 км на поўдзень ад Брагіна, 41 км ад чыгуначнай станцыі Хойнікі (на галінцы Васілевічы — Хойнікі ад лініі Калінкавічы — Гомель), 131 км ад Гомеля. ГідраграфіяНа ўсходзе пойма ракі Брагінка. Транспартная сеткаПланіроўка складаецца з просталінейнай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага ўсходу на паўночны захад. Забудавана драўлянымі хатамі сядзібнага тыпу ГісторыяВядомая з пачатку XX стагоддзя як сяліба ў Брагінскай воласці Рэчыцкага павета Мінскай губерні. У 1931 годзе арганізаваны калгас. Падчас Вялікай Айчыннай вайны у траўні 1943 года фашысты спалілі 21 двор. У 1959 годзе ўваходзіла ў склад калгасу «Запаветы Леніна» (цэнтр — вёска Ясені). НасельніцтваКолькасць
Дынаміка
ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia