Пладова-ягаднае віно![]() Пладова-ягаднае віно — напой, прыгатаваны шляхам зброджвання сокаў як дзікарослых, так і культурных пладоў і ягад (журавіны, брусніцы, чорнай парэчкі, маліны, яблыкаў, груш, сліў і інш.) з даданнем вады і цукру. У Беларусі распаўсюджаныя віны пладовыя мацаваныя моцныя, якія вырабляе цэлы шэраг прадпрыемстваў. Моцнасць такіх вінаў звычайна ад 17 да 19 % спірту. Характэрнай рысай з’яўляецца разнастайнасць назваў пладова-ягадных вінаў, з-за чаго ў апошнія гады яны часам становяцца аб’ектам калекцыянавання[1][2]. У народзе віно пладовае часта называюць «бырлам», «чарнілам», «чарлікам». Паводле аб’ёму тары звычайна падзяляецца на «вялікую» (0,7 л) і «маленькую» (0,5 л). Але выпускаецца і ў тары іншых аб’ёмаў. Напрыклад, 1 л. Акрамя шкляных бутэлек, выпускаецца ў упакоўцы тыпу Tetra Pak і ў пластыкавых PET-бутэльках. Зноскі
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia