План з Санкт-Галена
![]() План з Санкт-Галена — гэта вядомы сярэдневяковы малюнак ідэальнай мадэлі кляштара, створаны ў пачатку IX стагоддзя. Захоўваецца ў бібліятэцы кляштара Святога Гала. Гэта адзіны архітэктурны чарцёж ад часу падзення Заходняй Рымскай імперыі ў V стагоддзі да XIII стагоддзя на тэрыторыі лацінскай Еўропы. План лічыцца швейцарскім нацыянальным здабыткам і дагэтуль выклікае жывую цікаўнасць сярод гісторыкаў, мастацтвазнаўцаў і архітэктараў праз сваю арыгінальнасць, прыгажосць і магчымасць зазірнуць на раннюю сярэдневяковую культуру. АпісаннеПлан паказвае бенедыкцінскі кляштар з усімі неабходнымі будынкамі (цэрквы, жылыя дамы, стайні, кухні, майстэрні, бровары, шпіталі і г.д.), але не адлюстроўвае нейкі канкрэтны кляштар, як меркавалася раней. Некаторыя дэталі на плане выражаюць хутчэй адносіны паміж будынкамі, чым адпавядаюць архітэктурным нормам той эпохі. План намаляваны ў скрыпторыі ў Райхенау ў 830-х гадах і прысвечаны Гозберту (Gozbertus), плябану Санкт-Галена з 816 па 836 гады. План створаны на пяці сшытых пергаментах памерам 113×78 см. Будынкі намаляваны чырвонымі чарніламі, подпісы карычневымі (гаворка ідзе пра 350 подпісаў, часткова ў вершаванай форме, напісаных двума рознымі почыркамі). З боку ёсць прысвячэнне плябану Гозберту. План зроблены ў незвычайным маштабе 1:192. З задняга боку ў 12 стагоддзі было запісана «Жыццё Святога Марціна» аўтарства Сульпіцыя Севера. З планам звязаны пэўныя нявызначанасці: напрыклад, існуе меркаванне, што гэта копія страчанага арыгіналу, ці што гэта — не праца аднаго чалавека, а твор калектыўнай манаскай працы. Даследаванні і адкрыцціПлан даў багата інфармацыі пра жыццё ў Сярэднявеччы. Напрыклад, у сталовай (рэфекторыі) адсутнічае ацяпленне — каб манахі не атрымлівалі празмернага задавальнення ад ежы. У спальні (дарміторыі), разлічанай на 120–150 манахаў, іхніх гасцей і наведвальнікаў, колькасць прыбіральняў была большай, чым звычайна нават у наш час. ![]() Уолтэр Хорн і Эрнест Борн у 1979 годзе апублікавалі трохтомную працу «План Святога Гала». Яна лічыцца самай падрабязнай па гэтай тэме. Паводле Хорна план з'яўляецца копіяй арыгінальнага чарцяжа ідэальнага кляштара, створанага падчас двух каралінгскіх рэфармісцкіх сінодаў у Ахене ў 816–817 гадах. Мэтаю гэтых сінодаў было стварэнне сеткі бенедыкцінскіх кляштараў у Каралінгскай імперыі, якія б служылі процівагай місіянерам з Брытаніі і Ірландыі. ![]() Па гэтым плане ўжо было створана мноства мадэляў. У 1965 годзе Эрнест Борн і таварышы стварылі мадэль для выстаўкі «Эпоха Карла Вялікага» ў Ахене. Гэта мадэль стала асновай шэрагу наступных. Апошні раз мадэль была створана пры дапамозе праграманага забеспячэння CAD. Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia