Плеяды (зорнае скопішча)
Плеяды (астранамічнае абазначэнне — M45; часам таксама выкарыстоўваецца ўласнае імя Сем сясцёр, састарэлая назва — Стажары, у Бібліі і Торы — Кіма, беларуская народная назва — Сітца[1]) — рассеянае скопішча ў сузор’і Цяльца. Каля 300—500 зорак блакітнага колеру знаходзяцца ўнутры сферы дыяметрам каля 30 светлавых год; простым вокам відаць 6 зорак, самая яркая — Альцыёна. Іншыя зоркі: Цэлена. Зоркі знаходзяцца ў блакітнаватай газава-пылавой адбівальнай туманнасці, у якой яны ўтварыліся (узрост каля 50 млн гадоў). На небе плеяды маюць вуглавы памер каля 1,8°. Сярэдняя адлегласць ад Сонца 407 светлавых гадоў. У міфалогііПлеяды ў старажытнагрэчаскай міфалогіі дочкі тытана Атланта і акіяніды Плеёны. На Беларусі гэта зорнае скопішча называлі Сіта і тлумачылі, што праз яго Бог прасеяў першыя зярняткі жыта, калі толькі сусвет зачынаўся. Ёсць цэлы шэраг назваў Плеяд, як Валасажар, Вісажар, Валосыня. Дакладная этымалогія незразумелая, але, магчыма, назвы звязаны з культам Вялеса. Ёсць народная этымалогія, якая гаворыць, што Валасажар — гэта яркія валасы. Яшчэ адна з магчымых інтэрпрэтацый: так раней маглі называць пэўны від прычоскі ў замужніх жанчын. Па ўзыходзе ці захадзе Плеяд адзначалі пачатак свята Юр’я. Ёсць павер’е, што зорачкі ў Плеядах — гэта кураняткі, а самая яркая — іх маці-курыца. Па харвацкай легендзе гэтая курыца выратавала царкву, якую хацелі зруйнаваць непрыяцелі; з-за яе крыку прачнуліся сяляне і абаранілі царкву[2]. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia