Туманнасць Арыёна
Вялікая туманнасць Арыёна (таксама вядомая як Месье 42, М42 ці NGC 1976) — дыфузная туманнасць у сузор’і Арыёна. Самая яркая газавая туманнасць на начным небе. Адно з найбольшых газава-пылавых воблакаў, бліжэйшае да Сонечнай сістэмы ў Галактыцы. Адлегласць да яе звыш 1000 светлавых гадоў, або каля 300 парсек. Мае выгляд мігатлівай бледнай плямы ў сузор’і Арыёна пад трыма яркімі зоркамі «пояса Арыёна». Папярочнік туманнасці больш за 5 пс. Належыць да эмісійных туманнасцяў. Сярэдняя шчыльнасць у 1017 разоў меншая за шчыльнасць паветра. Эмісійныя газава-пылавыя туманнасці могуць з’яўляцца раёнамі актыўнага зоркаўтварэння. У Вялікай туманнасці Арыёна з дапамогай касмічнага тэлескопа Хабла выяўлены пратазоркі, абкружаныя протапланетнымі дыскамі. Гл. таксамаЗноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia