Плоскія чэрві
Плоскія чэрві, пляскатыя чэрві (Platyhelminthes) — тып беспазваночных жывёл. АпісаннеЧэрвепадобныя двухбакова-сіметрычныя жывёлы з тонкім лістападобным або стужкападобным целам і адасобленым галаўным аддзелам. Даўжыня ад 0,1 мм да 30 м. Цела двухбакова-сіметрычнае, плоскае. Маюць суцэльны або з асобных членікаў скурна-мышачны мяшок з эпітэлію і шматслойнай мускулатуры, запоўнены парэнхімай, у якой размешчаны ўнутраныя органы. Нервовая сістэма ў выглядзе парных гангліяў і падоўжных нервовых ствалоў; выдзяляльная — накшталт канала. ПашырэннеВыдзяляецца 4-9 класаў, найбольш шматлікія з іх раснічныя чэрві, стужачныя чэрві, трэматоды; больш за 12,5 тыс. відаў. Пашыраны ўсюды. Раснічныя чэрві жывуць у марскіх і прэсных водах, на сушы, астатнія — вонкавыя ці ўнутраныя паразіты жывёл і чалавека. Сярод іх бычыны цэпень, свіны цэпнь, смактун пячоначны, эхінакок і іншыя ўзбуджальнікі гельмінтозаў. Асаблівасці біялогііХарактэрна з’яўленне сістэм органаў, уласцівых для большасці жывёл: апорна-рухальнай (скурна-мускульны мяшок і парэнхіма), стрававальнай (рот, глотка, слепа замкнуты кішэчнік), выдзяляльнай (протанефрыдыі), нервовай (галаўны нервовы вузел, нервовыя ствалы і органы пачуццяў) і палавой (пераважна гермафрадыты з унутраным апладненнем). Крывяноснай і дыхальнай сістэм няма. Развіццё прамое або з ператварэннем у свабодна жывучых, складанае з чаргаваннем пакаленняў і зменай гаспадароў у паразітаў (апрача монагенетычных смактуноў). Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia