Стужачныя чэрві
Сту́жачныя чэ́рві, цэстоды[1] (Cestoda) — клас паразітычных плоскіх чарвей (Plathelminthes). АпісаннеСтужачныя чэрві паразітуюць у пазваночных жывёлах. Апісана каля 3500 відаў. Даўжыня ад 0,5 мм да 30 метраў. ![]() Іх цела нагадвае стужку, якая складаецца з рознай колькасці (ад 4 да 1000) членікаў. На пярэднім канцы знаходзіцца галоўка з прысоскамі і (або) кручкамі для прымацавання да сценкі кішэчніка гаспадара. За галоўкай размешчана шыйка — зона росту. Ад яе адпачкоўваюцца новыя членікі, якія пастаянна павялічваюцца ў памерах. Вызначальнай асаблівасцю стужачных чарвей з’яўляецца адсутнасць у іх стрававальнай сістэмы. Пажыўныя рэчывы яны ўсмоктваюць усёй паверхняй цела, пакрытай дробнымі варсінкамі, якія павялічваюць паверхню ўсмоктвання. Стужачныя чэрві — гермафрадыты. У кожным членіку ёсць палавая гермафрадытная сістэма. Пасля апладнення яйцы назапашваюцца ў членіках і паступова, па меры аддзялення ад шыйкі новых членікаў, змяшчаюцца к канцу цела. Тут знаходзяцца спелыя членікі, запоўненыя яйцамі. Некаторыя віды — небяспечныя паразіты чалавека (напр. бычыны цэпень); выкліканыя імі захворванні носяць назву цэстадозы. ЗноскіЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia