Будынак рэальнага вучылішча (Магілёў)
Будынак рэальнага вучылішча — гістарычны будынак у горадзе Магілёве. Знаходзіцца на рагу вуліц Піянерскай і Камсамольскай, галоўным фасадам арыентаваны ў бок Дняпра. Гісторыя![]() Будынак з чырвонай цэглы ўзведзены ў 1885 годзе паводле праекта губернскага інжынера У. С. Міляноўскага на ахвяраванні жыхароў губерні для Магілёўскага Аляксандраўскага рэальнага вучылішча. Паводле іншых звестак, аўтарам праекта быў Іван Іванавіч Лявіцкі[1]. Для падрыхтоўкі нацыянальных кадраў у галіне дашкольнага выхавання ў 1933 годзе па рашэнні ўрада БССР на базе дашкольнага аддзялення Магілёўскага педтэхнікума быў арганізаваны Магілёўскі дашкольны педагагічны тэхнікум. Новая навучальная ўстанова размясцілася ў былым будынку Аляксандраўскага рэальнага вучылішча[2]. Будынак вучылішча моцна пацярпеў у час баёў за горад у 1944 годзе: корпус быў літаральна зрашэчаны стрэламі, у сцяне, якая выходзіць да Дняпра, было 7 прабоін ад гармат. Фасад будынка патрабаваў поўнай рэканструкцыі. Для вяртання будынку даваеннага выгляду патрабаваліся каласальныя фінансавыя сродкі[2]. У другой палове 1960-х гадоў колькасць навучэнцаў Магілёўскага дашкольнага педагагічнага вучылішча, якое займала будынак, перавысіла 1000 чалавек, штогод вучылішча выпускала больш за 350 спецыялістаў. Адчуваўся востры недахоп навучальных аўдыторый. У 1966—1967 гадах над будынкам вучылішча былі надбудваныя 2 паверхі[2], зменены галоўны фасад. Таксама быў пабудаваны асобны спартыўны корпус, сіламі навучэнцаў было акультурана прылеглая да вучылішча тэрыторыі на плошчы Арджанікідзэ[2]. Цяпер будынку знаходзіцца Сацыяльна-гуманітарны каледж і вучэбны корпус № 4 Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Аркадзя Куляшова. Архітэктура![]() Помнік архітэктуры позняга класіцызму. Першапачаткова будынак быў двухпавярховы з паўпадвальным паверхам. Існуюць звесткі, што з-за нізкай якасці цэглы, з якой нельга было ўзводзіць сцены па эліптычнай крывой ці па дузе акружнасці, будынак рэальнага вучылішча вельмі хутка прыйшоў у аварыйны стан[3]. У плане мае складаную форму: да галоўнага корпуса (выходзіць на пл. Арджанікідзэ) прылягаюць два крылы — кароткае па вул. Піянерскай і падоўжанае па вул. Карла Маркса, якія ўтвараюць трапецападобную форму плана. Цэнтральная частка галоўнага фасада вылучаная несапраўдным рызалітам. Па баках рызаліта знаходзіліся па две пілястры на вышыню двух паверхаў, на фасадах — прамавугольныя аконныя праёмы з простымі ліштвамі, на рызаліце — з сандрыкамі. Унутраная планіроўка калідорная: да аднабаковага калідора прылягаюць класныя пакоі[4]. ![]() У 1967 годзе надбудаваны 2 паверхі (цяпер чатырохпавярховы будынак), часткова зменены галоўны фасад[4], цалкам страціўшы дэкор. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia