Плошча Леніна (Санкт-Пецярбург)
Плошча Леніна (з 1910-х да 1924 года плошча Фінляндскага вакзала) — плошча ў Калінінскім раёне Санкт-Пецярбурга, якая праходзіць уздоўж будынкаў Фінляндскага вакзала. Плошча складаецца з двух частак, падзеленых вуліцай Камсамола; паўднёвы ўчастак даходзіць да Арсенальнай набярэжнай. Фарміраванне плошчы Леніна пачалося пасля ўстаноўкі 7 лістапада 1926 года помніка Леніну (скульптар С. А. Яўсееў, архітэктары У. А. Шчуко, У. Г. Гельфрэйх). У 1926—1927 гадах пракладзена Алея Леніна, якая адкрыла перспектыву на помнік з Нявы. У 1946—1950 гадах плошча рэканструявалася: помнік Леніну перанесены ў цэнтр новай плошчы, вакол яго створаны ўрачысты сквер, забудаваныя заходні і ўсходні бакі плошчы. У 1950-х гадах пабудаваны жылыя дамы (д. 8, архітэктар А. К. Бартучаў), у 1952—1954 гадах — адміністрацыйны будынак (д.1, архітэктар Н. Г. Агеева і інш.). У 1960 годзе пабудаваны новы будынак Фінляндскага вакзала, у яго левым крыле — станцыя метро «Плошча Леніна». Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia