Плошча Мініна і Пажарскага
Плошча Мініна і Пажарскага (руск.: Площадь Минина и Пожарского) — галоўная плошча Ніжняга Ноўгарада. Грамадска-культурны цэнтр горада, месца правядзення ўсіх найбольш значных урачыстасцяў і свят. Размешчана ў гістарычнай частцы горада (у Ніжагародскім раёне), з паўднёва-ўсходняга боку ад нагорнай часткі Крамля. Плошча злучае паміж сабой цэнтральныя вуліцы горада: Зяленскі з’езд, Вялікую Пакроўскую, Аляксееўскую, Варварскую, Ульянава, Мініна і Верхне-Волжскую набярэжную. Тут размешчана мноства помнікаў архітэктуры, Мінінскі, Лабачэўскі і медыцынскі ўніверсітэты, помнікі Мініну і Чкалаву, выставачны комплекс, а таксама першы гарадскі фантан. Плошча з’яўляецца праезжай. Рух па ёй перакрываецца толькі ў святочныя дні і падчас правядзення іншых мерапрыемстваў. |
Portal di Ensiklopedia Dunia