Плутон (міфалогія)
Плуто́н (стар.-грэч.: Πλούτων, лац.: Pluto) у старажытнагрэчаскай і рымскай міфалогіі — адно з імёнаў бога падземнага царства і смерці. Пачынаючы з V ст. да н.э. гэта імя дадавалася да больш старажытнага імя Гадэс (Аід, ᾍδης Hā́idēs) і канчаткова выцесніла яго. Плутон — старэйшы сын Сатурна і Опы. Брат Юпітэра, Нептуна, Цэрэры, Весты і Юноны. Дзядзька і муж багіні Празерпіны[1]. Пасля перамогі над тытанамі і гігантамі браты падзялілі сусвет, і Плутону дасталася ва ўдзел падземнае царства і ўлада над ценямі памерлых. Плутон лічыўся «гасцінным», але няўмольным богам, які ахвотна прымаў усіх у сваё царства, але нікога не адпускаў назад. Шэраг міфаў звязваў Плутона з богам багацця — Плутасам[2]. Вядомы толькі адзін храм, прысвечаны Плутону, які знаходзіўся ў Элідзе. У ахвяру Плутону прыносілі буйную рагатую жывёлу чорнай масці. Плутона адлюстроўвалі з двухзубцам ці жазлом у руцэ, часам з рогам дастатку[3]. У гонар Плутона і Празерпіны ў Рыме святкаваліся Тэрэнцінскія[4] і Таўрыйскія гульні[5]. Старажытнагрэчаская міфалогіяПлутон ваяваў з Гераклам, калі той хадзіў здабываць для Эўрысфея пякельнага сабакі Цэрбера. Геракл параніў у плячо Плутона, які мусіў пакінуць сваё царства і адправіцца для вылячэння раны на Алімп да ўрача багоў Пеона. У іншы раз пакінуў Плутон апраметную для выкрадання Персефоны. У Плутона мелася чароўная шапка, якая рабіла таго, хто яе надзеў, нябачным; яе надзявалі Персей, Афіна і Гермес[3]. Старажытнарымская міфалогіяУ старажытнарымскай міфалогіі Плутон — сын Сатурна і Опы (Крона і Рэі), брат Юпітэра, Юноны, Нептуна, Цэрэры і Весты. Плутон атрымаў у свой удзел замагільны свет і быў прызначаны богам падземных багаццяў. Ён выклікаў ва ўсіх людзях непераадольны жах, таму што ён з’яўляўся на паверхні зямлі толькі для таго, каб выбраць сабе чарговую ахвяру і пацягнуць яе ў сваё змрочнае царства. Плутон правяраў, ці няма на зямлі расколіны, праз якія ў яго цёмнае царства мог бы пракрасціся сонечны прамень і разагнаць панавалую там цемру. У яго была калясніца, якую везлі чатыры чорныя жарабцы. Аднойчы ён павёз прыгожую багіню раслін, Празерпіну, якую пасадзіў на трон у Гадэсе і зрабіў сваёй царыцай[6]. Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia