Оркус (міфалогія)О́ркус (Орк; лац.: Orcus) — рымскі бог смерці. Верагодна, першапачаткова быў адным з дэманаў ці мелкіх багоў замагільнага свету ў этрускаў, потым стаў лічыцца ўладаром замагільнага свету. Пазней аблічча Оркуса злілося з іншым богам, Дзіс Патэрам, а яшчэ пазней абодва гэтых бога канчаткова растварыліся ў абліччы бога Плутона, рымскага аналага грэчаскага Гадэса (Аіда). Этрускі ўяўлялі Оркуса ў выглядзе барадатага дэмана, пакрытага поўсцю і зрэдку крылатага; гэты дух уносіў душы ў замагільны свет[1]. Верагодныя старажытнейшыя варыянты імя гэтага бажаства — Uragus ці Urgus, якія азначаюць «надзіральнік» ці «паганяты», але гэтая этымалогія з’яўляецца дастаткова сумнеўнай[2]. У гонар Оркуса названы адзін з найбольш вядомых часопісаў, арыентаваных на прадстаўнікоў гатычнай субкультуры, які выдаецца ў Германіі. ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia