Плывунец шырачэнны
Плывунец шырачэнны ці Найшырэйшы плывунец (Dytiscus latissimus) — насякомае атраду цвердакрылыя (Coleoptera), сямейства плывунцы (Dytiscidae). АпісаннеЦела даўжынёй 36-44 мм, шырокаавальнае, слабавыпуклае, зеленавата-бурае. Надкрылы моцна расшыраныя за кошт шырокіх пляскатых эпіплеўраў, надкрылы самцоў з 2 радамі крапінак на дыску. На пярэдніх лапках 1000—1200, на сярэдніх 200—500 дробных прысосак, анальны стэрніт на канцы з невялікай выемкай. Надкрылы самак з 10 падоўжнымі баразёнкамі, якія не даходзяць да верхавіны, анальны стэрніт з глыбокай выемкай пасярэдзіне. АрэалЕўропа (паўночная і сярэдняя палосы). У Беларусі адзначаны ў наваколлі г. Белаазёрск Бярозаўскага, г.п. Плешчаніцы Лагойскага раёнаў, у вёсках Домжарыцы Лепельскага, Караліна Стаўбцоўскага, Лахва Лунінецкага, Чамярын Пінскага раёнаў. Жыве ў буйных стаячых вадаёмах (азёры, старыцы рэк). Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia