Плывунцовыя
Плывунцовыя[1] (Lentibulariáceae) — сямейства двухдольных раслін, якое ўваходзіць у парадак Ясноткакветныя, якое ўключае ў сябе 3 роды і больш за 180 відаў. Прадстаўнікі сямейства распаўсюджаныя па ўсім зямным шары. Усе віды сямейства — насякомаедныя расліны. Біялагічнае апісанне![]() Плывунцовыя — шматгадовыя і аднагадовыя наземныя, радзей эпіфітныя травы з чарговым ці сабраным у разеткі лісцем, якое расце ў вадзе, на балотах, у вільготных месцах. Кветкі зігаморфныя, двухполыя, адзінкавыя або сабраныя ў гронкападобныя або каласападобныя суквецці. Плод — аднагнёздавая каробачка шарападобнай або яйкападобнай формы. Насенне дробнае з дрэнна развітым эндаспермам. РодыПа інфармацыі базы дадзеных The Plant List, сямейства ўключае ў сябе 4 роды і 312 відаў[2]: Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia