Тлушчанка
Тлушча́нка[1][2][3] (Pinguícula) — род шматгадовых насякомаедных раслін сямейства Плывунцовыя (Lentibulariaceae). Батанічнае апісаннеУ адрозненне ад іншых родаў сямейства плывунцовых, у тлушчанак ёсць сапраўдныя карані. Лісце ўтварае прыкаранёвую разетку. Верхні бок ліста пакрыты шматлікімі залозкамі: адны з іх вылучаюць цукрыстую слізь, якая з’яўляецца пасткай для дробных насякомых; іншыя залозкі генеруюць ферменты, якія спрыяюць пераварванню ежы. Рухі насякомых, якія трапляюць у расліны, прыводзяць да павольнага скручвання лісцінкі, а слізь растварае бялкі цела ахвяры. Кветкі адзіночныя, на доўгіх кветканосах. Колер: фіялетавы, блакітны, ружовы, рэдка белы. Плод — каробачка. ПашырэннеПашыраны ў пазатрапічнымі абласцях Паўночнага паўшар’я, а таксама ў Паўднёвай Амерыцы. Растуць у вільготных месцах. На тэрыторыі Беларусі 1 від — тлушчанка звычайная (Pinguicula vulgaris)[2][3]. Род складаецца з 47[4] (каля 45[2], больш за 30) відаў. Спіс відаўСпіс заснаваны на даных EOL і GRIN.
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia