Плюсы (аграгарадок)
Плю́сы[1] — аграгарадок у Беларусі, на паўднёва-заходнім беразе возера Плюсы. Цэнтр сельсавета Браслаўскага раёна Віцебскай вобласці. Насельніцтва 255 чал. (2010). Знаходзяцца за 26 км на поўнач ад Браслава, за 15 ад чыгуначнай станцыі Краслава. ГісторыяУ гістарычных крыніцах Плюсы ўпершыню згадваюцца ў XVI ст. пад назвай Перасвеціца. На думку гісторыка А. Зіміна, адсюль паходзіў дзяржаўны і грамадскі дзеяч І. Перасветаў. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай (1565—1566) Плюсы ўвайшлі ў склад Браслаўскага павета Віленскага ваяводства. Паселішча было ўладаннем вялікіх князёў, цэнтрам невялікага нягродавага староства (дзяржавы, 8 валок), размешчаным на мяжы з Курляндыяй. Пад 1784 Плюсы згадваюцца як мястэчка («слабодка») з размешчаным побач панскім дваром. У XVIII ст. уладальнікі мясціны Сальмановічы збудавалі тут касцёл Святой Тройцы. У канцы XVIII ст. да касцёла належала 108 паселішчаў, у 1845 налічваліся 1544 вернікі. У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Плюсы апынуліся ў складзе Расійскай імперыі, у Браслаўскім павеце Віленскай губерні, з 1843 у Новааляксандраўскім павеце Ковенскай губерні. У 1854 тут утварылася яўрэйская земляробчая калонія. Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) Плюсы апынуліся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе сталі цэнтрам гміны Браслаўскага павета Віленскага ваяводства. Станам на 1931 у мястэчку было 27 гаспадарак, касцёл, сінагога, пошта, крамы. У 1939 Плюсы ўвайшлі ў БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 сталі цэнтрам сельсавета Відзаўскага раёна (з 1960 у Браслаўскім раёне). Статус паселішча панізілі да вёскі. Станам на 1998 тут было 110 двароў. Насельніцтва
ІнфраструктураУ Плюсах працуюць сярэдняя школа, дашкольная ўстанова, амбулаторыя, дом культуры, бібліятэка, пошта. Славутасці
Вядомыя асобы
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia