Плямістая гіена
Плямістая гіена (Crocuta crocuta) — млекакормячае з сямейства гіенавых. ПостацьДасягае да 1,3 м у даўжыню, пры вышыні ў карку 80 см; поўсць больш кароткая, чым у іншых відаў, мае шэраваты колер з бурымі плямамі на баках і на верхніх частках лап. Галава бурая, на шчоках і патыліцы з чырванаватым адценнем, хвост з бурыми кольцамі і чорным кончыкам; канцы ног белаватыя. Афарбоўка схільная да варыяцый, бывае больш светлая і больш цёмная. АрэалПлямістая гіена жыве ў паўднёвай і ўсходняй Афрыцы, ад мыса Добрай Надзеі прыблізна да 17 ° з. ш., выцясняючы ў тых месцах, дзе яна часта сустракаецца, паласатую гіену. Лад жыццяПа ладу жыцця яна падобная да іншых гіен, але па сваёй велічыні і сіле больш небяспечная за іх. Плямістыя гіены ў асноўным палююць самі, і радзей ядуць падалку. Вый плямістй гіены падобны да рогату. Самка прыносіць 3-7 шчанюкоў, у сярэдняй Афрыцы да пачатку дажджлівае перыяду, на поўначы — вясной; шчанюкі змяшчаюцца ў пячорах або ў выкапаныя норах. Маці іх пяшчотна любіць і мужна абараняе, спыняе свой клопат з іх ўзрастаннем. Шчанюкі пакрытыя кароткай аднаколернай поўсцю; без плям. Гл. таксама
|
Portal di Ensiklopedia Dunia