Полацкая цэнтральная гарадская бальніца
УАЗ «Полацкая цэнтральная гарадская бальніца» — комплекс лячэбна-прафілактычных устаноў Полацкага раёна. Будынак ЦГБ знаходзіцца ў Полацку. ГісторыяУ 1917 годзе ў Полацку функцыянавалі 2 бальніцы (земская і яўрэйская), працавалі дзве амбулаторыі (школьная і гарадская). У 1921 годзе на базе земскай бальніцы і фінляндскага шпіталя адкрылася Народная бальніца, у якой фунцыянавала некалькі аддзяленняў — тэрапеўтычнае, хірургічнае, венералагічнае, інфекцыйнае і гінекалагічнае. Адразу пасля вайны былі адноўлены будынкі гарадской бальніцы і радзільнага дома. У 1948 годзе быў адкрыты анкалагічны дыспансер, а ў 1956 годзе — абласная псіханеўралагічная бальніца, у 1960 годзе — стаматалагічная паліклініка. У 1947 годзе быў узведзены будынак чыгуначнай бальніцы. На прамысловых прадпрыемствах і ў навучальных установах дзейнічала 20 пунктаў аховы здароўя. Медыцынскім абслугоўваннем палачан у 1985 годзе займалася 5 стацыянарных медыцынскіх устаноў на 1,5 тыс. ложкаў, шэраг паліклінік і дыспансераў, 5 аптэк, жаночая кансультацыя, дзіцячая малочная кухня. У іх працавала звыш 300 урачоў і 1 тысяча чалавек сярэдняга медыцынскага персаналу, правізараў, фармацэўтаў. У 2005 годзе была сфарміравана новая структура сістэмы аховы здароўя горада і раёна — дзяржаўная ўстанова аховы здароўя «Полацкая цэнтральная гарадская бальніца». Праведзены рэканструкцыі і капітальныя рамонты ў Полацкай цэнтральнай гарадской паліклініцы, дзіцячай паліклініцы, тэрапеўтычным корпусе, цэнтральнай гарадской бальніцы, анкалагічным дыспансеры. Структура Полацкай ЦГБУ склад дзяржаўнай установы аховы здароўя «Полацкая цэнтральная гарадская бальніца» на правах адасобленых структурных падраздзяленняў уваходзяць:
Спецыялізаваную медыцынскую дапамогу: псіхатэрапеўтычную, псіхіятрычную, наркалагічную і псіхалагічную аказвае Полацкая абласная псіхіятрычная бальніца[1]. ЗноскіЛітаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia