Юльян Фаміч Крачкоўскі
Юльян Фаміч Крачкоўскі (руск.: Ульян Фомич Крачковский; 25 ліпеня 1840, в. Азяты, цяпер Жабінкаўскі раён — 25 ліпеня 1903) — беларускі этнограф, фалькларыст, археограф. БіяграфіяСкончыў Санкт-Пецярбургскую духоўную акадэмію (1865)[1]. Адмовіўся ад духоўнага сану, займаўся педагагічнай дзейнасцю. Працаваў выкладчыкам рускай мовы Маладзечанскай настаўніцкай семінарыі, інспектарам народных вучылішч Тульскай губерні і Віленскай навучальнай акругі, дырэктар Полацкай настаўніцкай семінарыі і Віленскага настаўніцкага інстытута, Туркестанскай настаўніцкай семінарыі. У 1884 высланы з Туркестанскай настаўніцкай семінарыі з-за выяўлення там падазроных беларускіх гурткоў. Вярнуўся ў Вільню, у 1888—1902 старшыня Віленскай археаграфічнай камісіі. Бацька вядомага савецкага ўсходазнаўца І. Ю. Крачкоўскага (1883—1951). Пахаваны на Еўфрасіннеўскіх могілках у Вільні. Аўтар «Нарысаў быту заходнерускага селяніна» (1869) — першага падрабязнага даследавання сямейных і каляндарна-аграрных абрадаў беларусаў і выхавання дзяцей, зборніка «Быт заходнерускага селяніна» (1873) з апісаннем беларускага вяселля, характарыстыкай абрадаў каляндарна-гадавога цыкла, дзе змешчана больш за 200 песень, 90 прыказак, некалькі народных паданняў і казак, звесткі пра народную медыцыну, народныя стравы і народны каляндар беларусаў, пра пахавальныя абрады. У працы выкарыстаны шматлікія крыніцы па беларускай этнаграфіі. Ю. Крачкоўскі складальнік 16-га і 20-га тома, аўтар прадмовы да іх і да 25-га тома Актаў Віленскай археаграфічнай камісіі. У 1900—1902 пад рэдакцыяй і з прадмовамі Ю. Крачкоўскага выйшлі 12-ы і 13-ы тамы Археаграфічнага зборніка дакументаў. Таксама Ю. Крачкоўскі аўтар прац «К истории старой Вильны» і «Топография г. Вильны в XVI и XVII века». Апублікаваў шэраг этнакрафічных артыкулаў «Виленском сборнике», этнаграфічнага артыкула «Вясельныя абрады заходнерускіх сялян» (1868) у газеце «Виленский вестник», а таксама некалькіх артыкулаў па гісторыі царкоўнай Уніі і г.д. ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia