Поль Мацісавіч Арман
Поль Мацісавіч Арман (лат.: Pols Matisovičs Armans), народжаны Петэрсіс Паўль Тылтыньш (лат.: Pēteris Pauls Tiltiņš; 22 сакавіка (4 красавіка) 1903 — 7 жніўня 1943) — савецкі ваенны дзеяч, палкоўнік танкавых войскаў, удзельнік вайны ў Іспаніі і Вялікай Айчыннай. Першы танкіст, ганараваны звання Героя Савецкага Саюза[1]. БіяграфіяНарадзіўся ў маёнтку Мітэльгоф Добленскага павета Курляндскай губерні (зараз Відусмуйжа, Сесаўская воласць, Елгаўскі край) у сялянскай сям’і. Па нацыянальнасці — латыш. У 1920-х гадах быў членам камуністычнага падполля ў Латвіі, дзе стаў адным з арганізатараў Камуністычнага саюза моладзі ў Елгаве. Адначасова скончыў рэальнае вучылішча і радыёінстытут. У 1924—1925 гадах служыў у латвійскай арміі ў электратэхнічным дывізіёне ў Рызе. Потым пражыў некаторы час у Францыі, дзе ў дакументах замест свайго латышскага імя Петэрсіс Паўль Тылтыньш, атрымаў французскае Поль Арман. У 1926 эміграваў у СССР, дзе ўступіў у ВКП(б) і паступіў на службу ў Чырвоную армію. З ліпеня 1926 па верасень 1928 — курсант Маскоўскага пяхотнага вучылішча. У 1928—1930 гадах быў камандзірам узвода ў 59-м стралковым палку Ленінградскай ваеннай акругі. Затым пераведзены ў Маскоўскую ваенную акруга камандзірам узвода разведкі першай вопытнай механізаванай брыгады. У маі 1931 года пераведзены ў Закаўказскую ваенную акругу камандзірам аўтабранедывізіёна. Са снежня 1932 года — камандзір батальёна ў 5-й матабранявай брыгады ў Барысаве. У 1935 годзе скончыў курсы ўдасканалення тэхнічнага складу пры Ваеннай акадэміі механізацыі і матарызацыі РСЧА. З кастрычніка 1936 па студзень 1937 ваяваў у Іспаніі на баку рэспубліканцаў. Тут змагаўся пад псеўданімам «Маёр Грэйзэ» і ўзначальваў танкавую роту. Па вяртанні ў СССР прызначаны камандзірам 5-й механізаванай брыгады. З верасня 1939 па май 1941 вучыўся ў Ваеннай акадэміі імя Фрунзэ. Па заканчэнні прызначаны намеснікам камандзіра 51-й танкавай дывізіі. На пачатак Вялікай Айчыннай вайны быў намеснікам камандзіра 51-й танкавай дывізіі, у пачатку ліпеня 41-га — 110-й танкавай дывізіі, потым камандаваў 11-й танкавай брыгадай, быў камандуючым бранятанкавымі і механізаванымі войскамі 4-й агульнавайсковай арміі, а з 6 жніўня 1943 года — камандзір 122-й танкавай брыгады. Забіты снайперам 7 жніўня 1943 года ў Ленінградскай вобласці. Узнагароды
Сям’яСтарэйшы брат, Альфрэд Мацісавіч Тылтыньш, стаў савецкім разведчыкам. Удзельнічаў у Першай сусветнай, грамадзянскіх войнах у Расіі і Іспаніі[2]. Зноскі
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia