Поліпрапілен
Поліпрапілен — тэрмапластычны палімер, прадукт палімерызацыі прапілену, [—CH2—CH (CH3)—]n. Упершыню крышталічны поліпрапілен атрыманы Дж. Ната ў 1954 годзе[1]. УласцівасціЦвёрдае рэчыва, празрыстае ў тонкіх пластах, малочна-белае ў тоўстых. Ступень крышталічнасці 73—75 %. Шчыльнасць 920—930 (900—920[1]) кг/м³. Тэмпература плаўлення 160—176[1] °С. Не раствараецца ў арганічных растваральніках, стойкі да вады (да 130 °C) , кіслот і шчолачаў. Раствараецца ў араматычных вуглевадародах. Пад уздзеяннем салянай, сернай кіслот і хромавай сумесі цямнее і разбураецца. Поліпрапілену ўласцівы вялікая ўдарная трываласць, устойлівасць да шматразовага выгіну і да сцірання, нізкая газапранікальнасць, добрыя дыэлектрычныя параметры. Адмоўнымі якасцямі з’яўляюцца невялікая ўстойлівасць да ўздзеяння тэмпературы і святла (вырашаецца спецыяльнымі дабаўкамі — стабілізатарамі). Выкарыстанне![]() Поліпрапілен выкарыстоўваецца ў вытворчасці дэталяў машын, плёнак, труб, бытавых вырабаў. З дабаўкамі ў поліпрапілен тальку, мелу, графіту, сажы і інш. атрымліваюць кампазіцыі (у тым ліку, электраправодныя і магнітныя)[1]. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia