Графіт
Графі́т — мінерал, які належыць да самародных элементаў. Найбольш пашыраная і ўстойлівая ў зямной кары мадыфікацыя вугляроду. Графіту характэрна слаістая структура, афарбоўка цёмна-шэрая да чорнай, металічны бляск. Цвёрдасць 1—2, шчыльнасць 2,2 г/см³. Тэмпература плаўлення 3800—3600 °C. Тлусты навобмацак. Вогнетрывалы, электраправодны, хімічна ўстойлівы. Акісляецца толькі пры вялікіх тэмпературах. Валодае невялікім каэфіцыентам трэння. Пад уздзеяннем нейтроннага выпраменьвання павялічваецца цвёрдасць, электрычнае супраціўленне, модуль пругкасці графіту, а яго цеплаправоднасць змяншаецца. Карысны выкапень. Трапляецца ў магматычных і метамарфічных пародах. Графіт атрымліваюць таксама штучным шляхам — награваннем антрацыту без доступу паветра. Радовішчы графіту маюць Расія, Украіна, ЗША і інш. На Беларусі вядомы рудапраяўленні графіту ў крышталічным падмурку. ВыкарыстаннеГрафіт выкарыстоўваецца ў ліцейнай справе, ядзернай тэхніцы, пры вытворчасці электродаў, алоўкаў, шчолачных акумулятараў, элементаў сілкавання. Штучны графіт выкарыстоўваецца ў якасці пакрыцця соплаў ракетных рухавікоў і камер спальвання, асобных дэталей ракет. Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia