Помнік Мікалаю Гастэлу (Радашковічы, каля школы)

Помнік
Помнік Мікалаю Гастэлу
54°09′40″ пн. ш. 27°13′57″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Скульптар Анатоль Аляксандравіч Анікейчык
Дата пабудовы 1976
Map

Помнік Мікалаю Францавічу Гастэлу — помнік у Радашковічах Мінскай вобласці, размешчаны на вуліцы Гастэлы. Устаноўлены ў 1976 г. каля будынка школы-інтэрната імя М. Ф. Гастэлы (цяпер Радашковіцкая сярэдняя школа № 2). Аўтарам помніка з’яўляецца скульптар А. Анікейчык[1].

Прысвечаны Герою Савецкага Саюза Мікалаю Гастэлу (1907—1941)[1], камандзіру эскадрыллі 207-га авіяпалка 42-й бамбардзіровачнай авіядывізіі ў час Вялікай Айчыннай вайны. З 22 чэрвеня 1941 года Гастэла ўдзельнічаў у баях супраць нямецка-фашысцкіх войскаў. 26 чэрвеня 1941 года здзейсніў таранны ўдар па калоне ворага і загінуў[2].

Крыніцы

  1. а б 1748. Помнік Гастэлу Мікалаю Францавічу // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1987. — Мінская вобласць. Кніга 2. — 308 с.: іл.
  2. В. М. Барадуліна, Л. Г. Лапцэвіч. 1741. Помнік Гастэлу Мікалаю Францавічу // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1987. — Мінская вобласць. Кніга 2. — 308 с.: іл.

Літаратура

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya