Помнік Уладзіміру Ільічу Леніну (Добруш)
Помнік Уладзіміру Ільічу Леніну — помнік у Добрушы Гомельскай вобласці, размешчаны ў цэнтры горада, на плошчы Леніна. Пастаўлены ў 1966 годзе. Прысвечаны заснавальніку савецкай дзяржавы У. І. Леніну. Аўтары помніка — скульптар Дз. Папоў[1]. У 2022 годзе ў рамках падрыхтоўкі да Дня беларускага пісьменства помнік быў дэмантаваны і перанесены на іншы бок плошчы. На яго месцы быў устаноўлены помнік пісьменніку Івану Шамякіну[2]. АпісаннеПомнік выкананы з бетону. Вышыня пастамента складае 3 м, скульптуры — 3 м. Скульптурная фігура У. I. Леніна пастаўлена на квадратны ў плане пастамент, з трох бакоў якога барэльефныя выявы эпізодаў барацьбы працоўных за краіну Саветаў у Грамадзянскую і Вялікую Айчынную войны, а таксама за аднаўленне пароднай гаспадаркі пасля вайны. Вертыкальныя аб’ёмы помніка і ўстаноўленая перад ім гарызантальная трыбуна аб’яднаны ў адзіную кампазіцыю[1]. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia