Помнік Уладзіміру Ільічу Леніну (Пінск)
Помнік Уладзіміру Ільічу Леніну — помнік у Пінску, размешчаны ў цэнтры горада, на плошчы Леніна. Адкрыты ў 1970 годзе. Прысвечаны заснавальніку савецкай дзяржавы У. І. Леніну. Аўтары помніка — скульптар М. Альтшулер і архітэктары М. Мілавідаў[1], В. Марокін[2]. АпісаннеНа развітым бетонным стылабаце з выразна акрэсленымі квадратамі пліт асіметрычна размешчаны гранітная трыбуна і невысокі гарызантальна вырашаны пастамент з бронзавай фігурай Ільіча (вышыня фігуры 6,5 м). Энергічны крок, крысо паліто, адкінутае назад ветрам, характэрны паварот галавы ствараюць рамантычна-ўзнёслы вобраз правадыра рэвалюцыі. Помнік арганічна завяршае забудову галоўнай плошчы горада ў паўднёвай яе частцы, з боку р. Піна[1]. Помнік вылучаецца манументальнай пластыкай фігуры, выразным сілуэтам, удала знойдзеным маштабам[1]. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia