Майсей Саламонавіч Альтшулер
Майсей Саламонавіч Альтшулер (руск.: Моисей Соломонович Альтшулер; нар. 21 жніўня 1922, Пераяслаў, Кіеўская губерня, УССР) — савецкі скульптар. БіяграфіяНарадзіўся 21 жніўня 1922 года ў горадзе Пераяслаў Кіеўскай губерні УССР. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны[1]. Скончыў у 1952 годзе Маскоўскі інстытут прыкладнога і дэкаратыўнага мастацтва па класе прафесара М. Г. Манізера[2]. Член Саюза мастакоў СССР[1] з 1957[2] года. ТворчасцьАўтар помніка Карлу Марксу ў Растове-на-Доне (1959, архітэктар М. А. Мінкус); помніка будаўнікам Волжскай ГЭС у Валгаградзе (1962; сааўтары І. Д. Бродскі, Д. І. Нарадзіцкі), помнікаў Пушкіну ў былым маёнтку Ганчаровых у Палатняным Заводзе, Яраслаўлі, Бендэрах , помнікаў пагранічнікам (1972) і «Вызваленне» ў Брэсце, помнікаў У. І. Леніну ў Баранавічах (1960) і Пінску, мемарыяла «Вартавым граніц» у Брэсце (1971; архітэктары А. Гарбачоў, М. Мілавідаў), мемарыяльнага комплекса ва ўрочышчы «Гай» (1972), скульптур А. Пушкіна і Шалом-Алейхема.[1].
Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia